татарскім і азербайджанскім кхіса, якія абазначаюць «скураную сумку», «кашалёк», «мяшок». Прыводзіцца таксама і арабскае слова kis у значэнні «машна», «кашалёк».
Слова kiesa у значэнні «кашалёк» ужываецца і ў сучаснай польскай мове, аб чым сведчыць «Польска-рускі слоўнік» (1963 г.) пад рэд. М. Ф. Развадоўскай. А. Брукнер (SEJP) таксама падае словы kiesa, kieska, звязваючы іх з турэцкім kese, якое абазначала пэўную колькасць грошай—500 піястраў (срэбраная манета). Дарэчы, А. Брукнер, асцерагаючыся, каб слова кеса не збліжалі са словам кішэнь, папярэджвае, што «кішэнь непараўнальна старэй, чым кеса, і з ёю не звязана».
Аналагічныя запазычанні ёсць таксама ў сербахарвацкай — кеса і ў балгарскай мовах — кесе, кесія, прычым у значэннях: 1) кашалёк, машна і 2) кулёк, мяшочак, пакет. Апрача таго, у сербахарвацкай мове ёсць слова кесарош «злодзей-кішэннік».
М. С. ВАСІЛЕЎСКІ
ИЗ ЛЕКСИКИ ГОВОРА СЕЛА РОВБИЦК
ПРУЖАНСКОГО РАЙОНА БРЕСТСКОЙ ОБЛАСТИ (IV)¹
ТАХЛИЦИ несов. Давать, отдавать. Даколь ты ёй усё бўдзеш тахлици, нихай сама зарабляе.
ТВАРЫЛО ср. Человек, который всех смешит; чудит. Гэтэ тварыло як пачнё шчо расказваци, то ўсё лягают ат сьмёху.
ТОЛЯЧКИ нареч. Только что. Толячки вон зашоў да нас у хату, а вана ўжэ бажыт за йим.
ТРАПАЛО ср. Специальная плоская палка, которой треплют льноволокно. Закинула сваé трапало на гару, бо вано зарэ нипатрэбнэ. От нашоў сабе дзёўку, худую, бы трапало.
ТУРЗАЦИ несов. Дергать кого-либо. Турзани ты яго там добрэ, куп успакойиўса.
УБОЙ, УБОЙИСКО м. Непослушный, ленивый человек. На каго ано таки убой удаўся, у нашум раду такого яшчэ николи ни было.
УПРАЎНЫ, -а, -э. Упрямый. Малы яшчэ, а такі ўжэ упраўны, шчо й сьвет ни бачыў.
УХОТШЧЫНА ж. только ед. Переход в новый дом. Як параходзят у нову хату, то кличут сваякоў, мастроў и робат ухотчыну.
ФУЗ м. Мусор, остатки чего-либо. Повыбирали лепшы дрова, а мне адзін фуз пакинули.
ХАБАРАВАЦИ несов. Красть в чужом саду фрукты. Мы калісь у сваём сяле ни хабаравали, а хадзили ў Бабинец.
ХАБОРНИК м. Вор. Гэтаго хаборника знае ўсё сяло, никуды ад яго ниц ни спрачэш.
ХАЛЭМУС м. только ед. Конец. Як прывалило мане тады дровами ў лесе, думоў, шчо ўжэ й халэмус будзе.
ХАНКА ж. Декоративный гарбузник. На гародзи ў нас вырасла ханка, рабэнькая такая, посьлей на вакно пастаўлю.
ХАРАШМАНЫ -а, -э. Красивый. Дзёўка вана ў вас харашмана, хутко замуж пойдзе.
ХЛЮНДРА м. и ж. Нытик. Гэтуй хлюндры заўшэ ўсяго мало, усе плачэ, шчо бедна.
ХЛЮНДРЫЦИ несов. Ныть, плакаться. Ужэ можэ вана ни будзе хлюндрыци, шчо бедна, бо сын панавозиў усяго.
¹ Материалы этой статьи являются продолжением материалов, опубликованных под тем же названием в «Вестнике БГУ», серия IV, № 1, 3, 1971; № 2, 1972.
110 👁