Аптэкар Чалавек, які працуе ў аптэцы або валодае аптэкай, прадае і вырабляе лекі. аптэкар м. – Астр. (Мат. Гродз.), аптакар м. – Смарг. (Станкевіч), зялейнік м., зялейніца ж. – мясц. (Насовіч). Бакеншчык Вартаўнік, наглядчык за бакенамі. баканшчык м. – Жытк. (ТС), кугачнік м. – Лоеў. (Янкова), кугашнік м. – Жытк. (ТС). Бёрдачнік Майстар па вырабу бёрдаў. бёрдачнік м. – Паст. (СПЗБ), бёрдашнік м. – Брасл., Раг. (СПЗБ), бярдашнік м. – Бярэз. (СЦБ), бярдзечнік м. – Смален. р. (Станкевіч), бёрднік м. – Жытк. (ТС). Бляхар Майстар, які вырабляе рэчы з бляхі, хто крые бляхаю дах. бляхар м. – Чэрв. р. (Шатэрнік), бляхар м. – Віц. р., усх.-маг. р., Чэрв. р. (Бялькевіч, Насовіч, Станкевіч), бляшачнік м. – мясц. (Насовіч). Бондар Майстар па вырабу драўлянага посуду (бочак, дзежак, цаброў і пад.). бондар м. – агульн., Вілен. р., Беластоц. р. (АЛА, ЛАБНГ, СПЗБ, ТС, Мат. Гродз., ЖНшС, Бялькевіч, Каспяровіч, Насовіч, Сцяшковіч, Станкевіч, Шатэрнік), бандар м. – спарадычна цэнтр. з. і Маг. р., Віц., Глыб., Вілен. р.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁