повіч м. 'сын святара' – Зах.-бран. р. (Растаргуеў), 'сын святара' – Смален. р. (Дабравольскі, Насовіч, Станкевіч), бакаляронак м. 'сын кліраснага дзяка, дзячка' – мясц. (Станкевіч, Насовіч), дзячковіч м., дзячаковіч м., дзяковіч м. – Віц. р., Смален. р. (Дабравольскі, Каспяровіч, Насовіч), маскалёнак м. 'сын салдата', спадарыч м. 'сын спадара' – мясц. (Станкевіч), павадыронак м. 'сын павадыра' – мясц. (Насовіч, Станкевіч).
Унук
Сын сына або дачкі.
унук м., унучак м. памянш. – Вілен. р., Латгал. р., Віц. р., Чэрв. р., Смален. р., Навагр., Дзятл., Воран., Мёр., Брасл., Рэч., Буда-Каш., Чач., Жлоб., Мсцісл., Маз., Жытк. (СПЗБ, ГЧ, ТС, Мат. Гродз., Мат. Гом., Дабравольскі, Каспяровіч, Шатэрнік, Юрчанка), унучонак м., унучок м. – Лоеў. (Янкова), унучурык м. – Бял. (Яўсееў), кроўнічак м. ласк. – Бял. (Яўсееў).
Унукі
Дзеці сына або дачкі.
унучата мн. – Стол. (ТС), небажата мн. – Лоеў. (Янкова), унучэня м. і ж. – Стол., Жытк. (ТС).
Унучка
Дачка сына або дачкі.
унучка ж. – Вілен. р., Воран., Валож., Астр. (СПЗБ, Мат. Гродз.), унука ж. – Чэрв. р., Смален. р., Гродз., Баран., Кобр., Стол., Лях., Жытк., Лоеў., Старадарож. (СПЗБ, ТС, ЖНшС, Сл. Гродз., Дабравольскі, Шатэрнік, Янкова), унучурка ж. – Бял. (Яўсееў).
85 👁