ПРАДМОВА У беларускім мовазнаўстве ўпершыню распачата комплекснае даследаванне беларускай народнай тэрміналогіі i наменклатуры, якая звязана з матэрыяльнай i духоўнай культурай народа, традыцыйнымі заняткамі насельніцтва, вытворчасцю i інш. У рамках гэтага даследавання плануецца стварэнне серыі прадметна-тэматычных слоўнікаў i шэрагу манаграфічных прац. Два слоўнікі: «Жывёльны свет» (1999 г.) i «Раслінны свет» (2001 г.) ужо апублікаваны. Зараз прапануецца ўвазе чытачоў тэматычны слоўнік «Чалавек». Гэга праца, у адрозненне ад папярэдніх, значна большая па аб'ёму, бо ў яе ўключана эмацыянальна-экспрэсіўная i ацэначная лексіка - вельмі багаты i да гэтага часу недастаткова распрацаваны пласт лексікі. У слоўнік уключана лексіка, звязаная з фізічнымі i псіхічнымі характарыстыкамі чалавека, яго паводзінамі, a таксама лексіка, якая характарызуе чалавека як грамадскага дзеяча, вызначае род яго заняткаў, сацыяльнае становішча i г. д. Крыніцай для стварэння картатэкі паслужылі дыялектныя слоўнікі, атласы, навуковыя даследаванні, звязаныя з тэмай, а таксама новы матэрыял, сабраны ў дыялекталагічных экспедыцыях. Аўтарская работа выканана наступным чынам: 1. Агульныя назвы груп людзей - Клімчук Ф. Д. 2. Агульныя назвы чалавека па ўзросту і\полу - Астрэйка В. Дз. 3. Назвы дзяцей - Бунько H. M. 4. Назвы чалавека па роднасці i сва Сівіцкая H. В. дыкава M. A., i
Дадатковыя словы
абёму
5 👁