3. НАЗВЫ ДЗЯЦЕЙ Бруднае, недагледжанае дзіця асмалак м. – Лаг. (Варлыга), брыдачка м. і ж. – мясц. (Насовіч), закіданы прым. – Хойн. (Мат. Гом.), мазэпчык м. – мясц. (Насовіч), мурза м. і ж. – мясц. (Насовіч), нямыцька м. і ж. – Лаг. (Варлыга), пацкун м. – мясц. (Насовіч), слімазарнік м. – мясц. (Насовіч), слімазурнік м. – мясц. (Насовіч), шлюндрык м. – мясц. (Насовіч), шмаравоз м. – Чэрв. р. (Шатэрнік). Гаваркое дзіця ласкатунок м. – мясц. (Насовіч), траскунок м. – Мсцісл. (Юрчанка), шчабятун м. – Лаг. (Варлыга), шчабятуха ж. – Лаг. (Варлыга). Гарэза, свавольнік, непаседа абузнік м., абузніца ж. – мясц. (Насовіч), агазны прым. – Пол. (НЛ), агнісцік м. – Лоеў. (Янкова), азарнік м., азарніца ж. – мясц. (Насовіч), аторва м. і ж. – Чач. (Насовіч, Мат. апыт.), базурны прым. – Воран. (СРЛГ), балаўнік м. – Мсцісл. (Юрчанка), бройка м. і ж. – мясц. (Насовіч), брыкун м. – Мсцісл. (Насовіч, Юрчанка), брыкунок м., брыкунчык м.– Мсцісл. (Юрчанка), бязуля м. і ж. – мясц. (Насовіч, Станкевіч), вісельнік м. – Чэрв. р. (Шатэрнік), вантурнік м., вантурніца ж.– мясц. (Насовіч), варвусок м., вырвас м. і ж.– Мсцісл. (Юрчанка), высмал м. – Кір. (НС), вычварак м. – мясц. (Насовіч), вяртушачка ж. – Мсцісл. (Юрчанка), гайдачка ж. – Смален. р. (Дабравольскі), гайдучонак м. – мясц. (Насовіч),
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁