Чалавек. Тэматычны слоўнік (2006). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 577  ▶ 
цямісты прым. - Мсцісл. (Юрчанка), цямкі прым. - Мсцісл., Чач. (Мат. апыт.). Знаходлівы Здольны хутка знайсці выйсце, адказ, кемлівы. знаходлівы: бёгкі прым. - мясц. (Станкевіч), выхаджавы прым. - Карм. (Мат. Гом.)? дасціпны прым. - Віц. p. (Каспяровіч), дахддлівы прым. - усх.-маг. p. (Бялькевіч), кідлівы прым. - Смарг. (Станкевіч), падзёмніца ж. 'знаходлівая, выкрутлівая жанчына' - Віц. p. (Каспяровіч), пракуда м. i ж. - мясц. (Насовіч), празух м., празурка м. - мясц. (Haсовіч), празукаваты прым. - усх.-маг. г. (Насовіч, Мат. апыт.); здагадлівы: адгадлівы прым. - мясц. (Насовіч), выгодлівы прым. - Гом. p. (НЛГ), дагадлівы прым. - Чэрв. (Шатэрнік), праздрлівы прым. - мясц. (Насовіч); кемлівы: вушлы прым. - Лаг., Чач. (Варлыга, Мат. апыт.), звішны прым. - Кобр. (ЖНшС), зналец м. 'знаток, разумец' - мясц. (Станкевіч), капавіты прым. - Гродз. p. (Мат. Гродз.), кёмкі прым. - Лаг. (Варлыга), кёмны прым. - Чэрв., Смарг., Лаг., Смілав. (Шатэрнік, Варлыга, Станкевіч), мадырауны прым. - Шчуч. (Сл. Гродз.), смыслівы прым. - мясц. (Haсовіч), смысляк м. - Смален. p. (Дабравольскі), смякалісты прым. - Іўеў. (Сл. Гродз.), цваны прым. - паўн.-зах. з. (СПЗБ), цямкі прым. - паўн.-зах. з. (СПЗБ), шупяк м. - Мсцісл. (Мат. апыт.). Легкадумны Несур'ёзны ў думках, павярхоўны. аблахазар м. - Гродз. p. (СРЛГ), балагэйла м. i ж. - Гродз. (Цыхун), балмашнік м. - мясц. (Насовіч), брата ж. - Мсцісл. (Юрчанка), верхолаз м. - Маладз. (СЦБ), ветрагон м., ветрагдннік м., ветрагднніца ж., ветрагонец м., вётранік м., вётраніца ж. - Мсцісл. (Юрчанка), вершахла ж. - Дзярж. (HC), лёгамэнта м. i ж. - паўн.-зах. з. (СПЗБ), махла ж
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вўшлы, несурёзны, празўрка, празўх, пракўда
3 👁
 ◀  / 577  ▶