Чалавек. Тэматычны слоўнік (2006). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 577  ▶ 
НАЗВЫ ЧАЛАВЕКА ПА РАЗУМОВЫХ ЗДОЛЬНАСЦЯХ Абыякавы Раўнадушны, нецікаўны. абыякавы прым. - агульн. (Мат. апыт.), абыякі прым. Мсцісл. (Юрчанка), раунадушны прым. - агульн. (Мат. апыт.), безуважны - агульн. (Мат. апыт.). Адукаваны Добра дасведчаны ў выніку вучобы. вучоны прым. - агульн. (Мат. апыт.), адукаваны прым. мясц. (Станкевіч), навучны прым. - Лаг. (Варлыга). Безразважны Бескантрольны ва ўчынках, паводзінах. апантаны прым. - Чач., Мсцісл. (Насовіч, Мат. апыт.), утрапёны прым. - Лаг. (Варлыга). Бесталковы Бяздумны, беспарадкавы, не здольны да разваг. артамон м. - Мсцісл. (Юрчанка), асталоп м. - мясц. (Насовіч, Мат. апыт.), балдэс м., балдэська м., балдэска м. Мсцісл. (Юрчанка), безгаловец м., безгалоўка ж., безгаловіца ж. - Мсцісл. (Юрчанка, Насовіч), безголовы прым. - Мсцісл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

артамбн, безгалбвец, вучбны
3 👁
 ◀  / 577  ▶