мі спакойны' – Бял. (Яўсееў), ціхоня м. 'ціхі, нясмелы' – Лаг. (Варлыга).
Спачувальны
Чуллівы, чулы, жаласлівы.
душэўны прым. 'чуллівы' – Лельч., Нараўл. (ЛАБНГ), сукрут м. 'чуллівы' – Стол. (ЛАБНГ), жалосны прым. 'жаласлівы, чуллівы' – Віл., Мядз., Уздз. (СЦБ), міласэрдны прым. 'жаласлівы' – мясц. (ЛАБНГ).
Сумленны
Праўдзівы, справядлівы ва ўсім.
сумленны прым. – Віц. р. (Каспяровіч), чэсны прым. – Жытк. (ТС).
Сумны
Забедаваны, маркотны, самотны, тужлівы, засмучоны, турботны.
невясёлы, без настрою, хмурны: асмучаны прым. – Жытк. (ТС), засмучоны прым. – Зах.-бран. р. (Растаргуеў), засмучаны прым. – мясц. (Станкевіч), затураны прым. – Лоеў. (Янкова), зніякавелы прым. – Карэл. (Сл. Гродз.), знябожаны прым. – Шчуч. (Сл. Гродз.), мутны прым. – Гом. р. (Мат. Гом.), насупяваты прым. 'сумны, хмуры' – Гродз. р. (Сл. Гродз.), ныцька м. і ж. – Смален. р. (Дабравольскі), нэндзны прым. – Чэрв. (Шатэрнік), пахмурніца ж. – Віц. р. (Каспяровіч), похмурны прым. – Чач. (Мат. Гом.), скучны прым. – Рэч., Браг., паўн.-зах. з. (ЛАБНГ), смутны прым. – агульн. (СПЗБ, ТС, Бялькевіч, Шатэрнік, Растаргуеў), сумотны прым. – Шчуч. (Сл. Гродз.), хмуры прым. – усх.-маг. г. (Бялькевіч), хмурны прым. – Чэрв. (Шатэрнік); журботны, маркотны, з болем на душы: амаркочаны прым. – мясц. (Насовіч), журбовы прым. 'журботны' – Гом. р. (НЛГ), жур
75 👁