Старонка 20
◀ / 577 ▶
Віц. р., усх.-маг. р. (Каспяровіч, Насовіч, Станкевіч, Бялькевіч), дзеткі м. і ж. – Стол., Жытк. (ТС), дзіцяк м., дзіцякі мн. – Карэл., Вілен. р. (СПЗБ, Мат. Гродз.), дзяціна ж. – зах.-пал. г., Лоеў. (СПЗБ, ДСБ, ЖНшС, Янкова), дзяціска н. – Слон., Шчуч. (СПЗБ, ЖНшС), дзэціска н. – Ваўк. (СПЗБ), дзяцішча н. пагардл. – Стол. (ТС), дзіцяцішча н. пагардл. – Смален. р. (Дабравольскі), дзятва н. зб. – Чэрв. р. (Шатэрнік), дзетварышча н. зб. – Мсцісл. (Юрчанка), рабёнак м. – Брасл., Паст., Мёр., Лоеў., Латгал. р. (ДАБМ, СПЗБ, Янкова), рабяцёнак м. – Смален. р. (Дабравольскі), рабёшка м. і ж. – Смален. р. (Дабравольскі), рабёшак м. – Віц. р. (Каспяровіч), малы м. – Гродз., усх.-пал. р., Смален. р. (Мат. Гом., Дабравольскі, Насовіч, Цыхун), малое н. – Гл., Зах.-бран. р. (Насовіч, Растаргуеў, Янкоўскі), маладзёнец м. – Калінк. (Мат. Гом.), малыш м. – мясц. (Насовіч), чада н. – Стол., Жытк. (ТС), чадулька н. – Віц. р. (Каспяровіч), чаджка м. і ж. – мясц. (Насовіч), плодзь ж. – Гом. р. (НЛГ), лялька ж. – Мсцісл., Зах.-бран. р. (Растаргуеў, Юрчанка), ляля ж., лялечка ж. памянш. – Віц., Смарг., Зэльв., Мсцісл., Смален. р. (Дабравольскі, Станкевіч, Сцяцко, Юрчанка), паўшабэлак м. – Леп. (ЖНшС), люба ж. 'добрае дзіця' – Смален. р. (Дабравольскі), навароджзены прым.'нованароджанае дзіця' – Зах.-бран. р. (Растаргуеў), склязнёнак м. 'нованароджанае недаразвітае дзіця' – Гор. (Мат. Маг.), сігалетак м. 'дзіця, народжанае сёлета' – Ушацк. (ЛАБНГ), бабай м. 'дзіця, народжанае ля печы, калі маці паліла печ' – Паст. (СПЗБ), бабіч м. 'дзіця, народжанае бабкай-павітухай' – Навагр., Чэрв., Стол., Жытк. (ТС, Мат. Гродз., Станкевіч), байчук м. 'дзіця, якое бабіла бабка' – Воран. (Мат. Гродз.); зусім маленькае дзіця, немаўля: дзецянё н., дзецянётка н. памянш. – Смарг. (Станкевіч), маладзенец м., младзенец м. – Смален. р. (Дабравольскі, Станкевіч), малюшачка ж. ласк. – Гом. р. (НЛГ, Мат. апыт.), апоўзлік – Леп. (ЖНшС), крыксун м. жарт., крыксунёк м. жарт. – Смален. р. (Дабравольскі), курдаяка м. і ж. 'дзіця, якое вучыцца гаварыць' – Бял. (Яўсееў), нямой м., нямцюлька м. і ж., немчык м., немачка ж. 'дзіця, якое не ўмее гаварыць' – Смален. р. (Дабравольскі); груднoе дзіця: грудняк м., груднячок м. памянш. – Мсцісл. (Юрчанка),
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 577 ▶