Старонка 15
◀ / 577 ▶
агульн. (ГЧ, Дабравольскі, Мат. апыт), людзіна ж. 'чалавек' – Кобр., Драг., Лоеў. (Янкова, Мат. апыт.), людкове мн. – Гродз. (Мат. Гродз.), люднасць ж. – мясц. (Насовіч), людства зб. н. – мясц. (Насовіч), мір зб. м. – Пух., Светлагор., Чач., Драг., Лоеў. (НС, Янкова, Мат. Гом., Мат. апыт.), народ зб. н. – агульн. (ТС, ГЧ, Мат. апыт.). Моладзь гавель ж. – Гродз. (ЖНС), маладзеж ж. – Уздз., Стол. (Мат. мін.-мал., ТС), маладзежа ж. – Жытк., Хойн. (ТС, Мат. Гом.), маладзёж ж. – Зэльв. (Сцяцко), маладзяж ж. – Лаг., Віл., Валож. (СЦБ, Варлыга), маладняк зб. м. – Пух., Стаўб., Драг. (СЦБ, Мат. мін.-мал., Мат. апыт.), маладыя мн. – агульн. (Янкоўскі, ГЧ, Мат. апыт.), моладзеж зб. ж. – Мсцісл., Зах.-бран. р., (Юрчанка, Растаргуеў), моладзь ж. – Мясц. (Насовіч), слімяннё зб. н. 'маладыя здаровыя дужыя людзі' – Мсцісл. (Юрчанка). Мужчыны мужчыны мн. – агульн. (Мат. апыт.), мужыкі мн. – агульн. (Мат. апыт.), чалавякі мн. – Драг. (Мат. апыт.). Нягоднікі, мярзотнікі барбасня зб. ж. – Мсцісл. (Юрчанка), благата зб. ж. – Гл. (Н. сл-сць), бруд м. – мясц. (Насовіч, Станкевіч), гадаўё зб. н. – Лаг., Чэрв. р. (Варлыга, Шатэрнік, Станкевіч), жулябія зб. ж. – Зах.-бран. р. (Растаргуеў), зброд зб. м. – мясц. (Насовіч), наталач зб. ж. – мясц. (Насовіч), некаянства зб. н. – Мсцісл. (Юрчанка), нечысць зб. ж. – Жытк. (ТС), паганнё зб. н., паганства зб. н. 'зборышча інаверцаў' – мясц. (Насовіч), партаччо зб. н. – мясц. (Насовіч), паскудства зб. н. – мясц. (Насовіч), плюгаўства зб. н. – мясц. (Насовіч, Станкевіч), погань зб. ж. – мясц. (Насовіч), поскудзь зб. ж. – мясц. (Насовіч, Станкевіч), сатаннё зб. н. – мясц. (Насовіч), свалата зб. ж. – Жытк. (ТС), суталач зб. ж. –
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 577 ▶