Чалавек. Тэматычны слоўнік (2006). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 577  ▶ 
сват м. - агульн. (3 нар. сл., Мат. апыт.), сватове зб. Віц. р. (Каспяровіч), Сваха Жанчына, якая займаецца сватаннем. сваха ж. - Віл. (3 нар. сл.), сватанніца ж. - Мсцісл. (Юрчанка), свацця ж. - Віл. (3 нар. сл.). Свацця Маці мужа ў адносінах да жончыных ці маці жонкі ў адносінах да мужавых бацькоу. свацця ж. - агульн. (3 нар. сл., Юрчанка, Мат. апыт.), свацёя ж. - Навагр. (Н. сл-сць, 3 нар. сл.), свацціка ж. памянш. - Мсцісл. (Юрчанка), сваха ж. - Старадарож. (ЖНС, 3 нар. сл.). Шафер Удзельнік вясельнага абраду, які выконвае даручэнні па распарадку i ў час вянчання трымае над галавой жаніха (нявесты) вянец. шафер м. - Брэсц. (ДСБ), шахвір м. - Віц. р. (Каспяровіч), бруснік м. - Пух., Лаг. (Мат. мін.-мал., СЦБ, Шатэрнік), дружбант м. - Валож. (ЖС), дружко м., дружкі мн. 'хлопцы, якія суправаджаюць жаніха, калі той едзе за нявестай' - Віц. р., Кобр. (ЖНС, Каспяровіч), чашнік м. - Зэльв., Бяроз. (ДСБ, Н. сл-сць), брат м. - Кобр. (ЖНС), першы брат м. - 'першы шафер5 - Кобр. (ЖНС), падкняжы м., падкняжа м. - Віц. р. (Каспяровіч), намёснік м. 'шафер5 - Леп. (ЖНС), падмаладзтец м. - Леп. (ЖНС), памалоды м. 'шафер5 - Кам. (ЖНС), пакоснік м. - Валож. (СЦБ), закоснік м. Віц. р. (Каспяровіч), дружына н. зб. 'шафер i шаферкі на вяселлі' - Уздз. (Мат. мін.-мал.); шыферыца ж. 'сяб
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

брўснік, дрўжкі, памалбды, сватбве
1 👁
 ◀  / 577  ▶