Чалавек. Тэматычны слоўнік (2006). Л. П. Кунцэвіч, В. М. Курцова, А. А. Крывіцкі

 ◀  / 577  ▶ 
Даўжнік Пра чалавека, які не аддаў пазычанае. вінаваты м. - паўн.-зах. з., Смален. p., Віц. p., Чэрв. p. (Дабравольскі, Каспяровіч, Насовіч, СПЗБ, Шатэрнік), вінны прым., вінен прым. - паўн.-зах. з., Лаг. (Варлыга, СПЗБ), вінавайца м. - мясц. (Насовіч), даўжнік м. - Лаг. (Варлыга). Дольнік Чалавек, які мае права на долю ў супольнай маёмасці. дольнік м., дольніца ж. - Смален. p. (Дабравольскі), надольнік м. - паўн.-зах. з. (СПЗБ), здольнік м. - мясц. (Станкевіч), палавіннік м. 'той, хто валодае якой-н. маёмасцю ўдваіх з кім-н; той, хто робіць сумесна з іншым з палавіны' - Смален. p., Стол. (Дабравольскі, Насовіч, ТС), палавённіца ж. - Уздз. (СЦБ), палавіншчык м.? палавіншчыца ж. - Смален. p. (Дабравольскі, Насовіч). Жабрак Той, хто жыве з міласціны. жабрак м., жабрачка ж. - паўн.-зах. з., Слуц. p., Пруж., Бяроз., Брэсц., Стол., Лаг., усх.-маг. p., Віц. p., Гом. p., Нараўл. (ЛАБНГ, Бялькевіч, Варлыга, Каспяровіч, Мат. Гродз., Насовіч, СПЗБ, Станкевіч, TC, Цыхун), жабрацкі прым. 'які мае адносіны да жабрака' - Віц. p. (Каспяровіч), старац м., старчыха ж. - усх. з., усх.-маг. p., зах.-пал. г., Зах.-бран. p., Лаг., Касц., Стол., Жытк., Гл., Рас., Леп., Уздз., Клец., Капыл., Чэрв., Буда-Каш. (ЛАБНГ, Бялькевіч, Варлыга, ДСБ, Каспяровіч, Насовіч, Растаргуеў, Станкевіч, TC, Шатэрнік, Янкоўскі), старэц м. - Чач. (ГЧ), старчуга м., старчуган м. адм. 'пра фізічна моцнага i здаровага чалавека, які жыве міласцінай' - Зах.-бран. p., Смален. p. (Дабравольскі, Насовіч, Растаргуеў), старчыха ж. - спарадычна паўн. p., Іван., Калінк. (ЛАБНГ), старчанка ж. - цэнтр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дбльнік, здбльнік, старчўга, старчўган
2 👁
 ◀  / 577  ▶