Старонка 13
◀ / 577 ▶
Дзеці агульныя назвы дзяцей: басата зб. ж. 'хлапчукі-свавольнікі, што чыняць шкоду' – Уздз. (СЦБ), блазната зб. ж. – Віц. р., Лід. (Каспяровіч, СПЗБ), блазнота зб. ж. – мясц. (Насовіч), бубначы мн. – Зэльв. (Сцяцко), гайня зб. ж. 'дзеці-свавольнікі' – Уздз. (Мат. мін.-мал.), дзетвара ж. зб. – Стол. (ТС), дзетухны мн. – Лаг. (Варлыга), дзеці мн. – агульн. (ГЧ, Станкевіч, Мат. апыт.), дзятва зб. ж. – Смарг., Гом. р., Смален. р. (НЛГ, Насовіч, Станкевіч, Дабравольскі), дзяцінства зб. н. – Лаг. (Мат. мін.-мал., СЦБ), дзяццё зб. н. – Жытк. (ТС), драбната зб. ж. – Зах.-бран. р. (Насовіч, Растаргуеў), драбяза зб. ж. – Смарг., Лаг. (Насовіч, Станкевіч), жамяра зб. ж. – Віл. (ЖС), жамярва зб. ж. – Зэльв. (Сцяцко), жэмяць зб. ж. – Чэрв. р. (Шатэрнік), канарэзь зб. ж. 'хлапчукі-свавольнікі' – Мсцісл. (Юрчанка), лятуны мн. 'хлопцы-аднагодкі, падлеткі' – Уздз. (Мат. мін.-мал.), маленства н. 'маленькае, ласкавае дзіця' – Кам. (ЖНС, Насовіч), малеча зб. ж. – мясц. (Насовіч), маліга зб. ж. 'падлеткі' – Уздз. (СЦБ), мальгва зб. ж. – Слаўг. (Н. сл-сць), мальгвеча зб. ж. – Слаўг. (Н. сл-сць), марда зб. ж. 'свавольнікі, крыкуны' – мясц. (Насовіч), мілюзгеча зб. ж. – Слаўг. (Н. сл-сць), мілюзня зб. ж. – Слаўг. (Н. сл-сць), неўдалле зб. н., неўдаль зб. ж. 'няўдалыя дзеці' – Мсцісл. (Юрчанка), плевень зб. ж. 'пра дзяцей, якія аб'ядаюць сады' – Стол., Жытк. (ТС), рабята мн. – Смален. р. (Дабравольскі), чэкар зб. ж. – Лаг. (Варлыга), чэляць зб. ж. – Пух. (З нар. сл.), шэкарадзь зб. ж. – Мсцісл. (З нар. сл., Мат. апыт.), юрдыка зб. ж. 'група гарэзлівых дзяцей' – Дзятл. (ЖС). Дзяўчаты дзеўкі мн. – асн. мас. г. (Мат. апыт.), дзяўкі мн. – зах.-пал. г. (Мат. апыт.), дзяўчаты мн. – агульн. (ГЧ, Мат. апыт.), дзявоства зб. 'шмат дзяўчат' – Люб. (ЖС), шаруйка зб. ж. 'зборышча дзяўчат на вуліцы' – Валож. (ЖС).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 577 ▶