КОНБІЦА ж. Драўляная палачка з зарубкай, якую прышывалі на рагу торбы. Па вуглах у торбі прышывалі конбіцы, а да конбіцы прышывалі лямкі. Якубова Рас.
КОНІК м. Жэрдка, падвешаная ўверсе перад печчу. Повесь коротыша коло пэчы на конік, хай сохне. Бастынь Лун.
КОНЬ м. Верх страхі, дзе сходзяцца скаты. Пыцікла на кані крыша, нада пакрыць. Вароніна Рас.
КОНЮХ м. Шуляк. Конюх усіх кур подрав. Бастынь Лун.
КОПЕЛЬ (копэль) м. Гразкае балота, на балоце лужына. У болотэ мнэго копэлёў, і ў тых копэлях мнэго рыбы. Горск Бяроз.
КОПКА ж. Ямка ў печы. Заграбі ў копку жар с печы. Заазер'е Віл.
КОРАНЬ м. Ляда, расцяроб. Выкапаем усе карчэ с-пат лесу і сеям на корані жыто, авёс, ячмень, і добра растуць. Міратычы Кар.
КОРБА ж. Від свярдзёлка. Корбай трэба круціць дзіркі ў дошцы. Міратычы Кар.
КОРБА ж. Жалезны прут у калаўроце, на якім круціцца кола. У калаўротку сучка надзета на корбу і круціць коло калаўротка. А корба ўкручана ў ручкі калаўрота. Міратычы Кар.
КОРХ м. Мера таўшчыні (сала) па чатыры пальцы. Добра сало — корх тоўшчына на хібу. Бастынь Лун.
КОРЧ м. Гронка (арэхаў). А на лешчыне много корчэў, а ў корчэ по 8—9 орэхэў. Бастынь Лун.
КОСТКА (кэстка) ж. Кадык. Пуд горлом кэстка вэлыка. Азарычы Пін.
КОСЫ мн. Валасы. Ідзі свае косы апстрыжы, а то уже велькія выраслі, як у пупа. Тульгавічы Хойн. От у галаве багата завялоса шамяшыны, аж косы белыя сталі. Шкураты Браг.
КОСЫ мн. Парасткі без лісця ў гарбузах, агурках. Гарбузы разрасліся, якія доўгія косы папускалі. Моханава В.-Дзв.
КОСЫ толькі мн. Доўгае пер'е ў хвасце пеўня. Дужа прыгожыя косы ў петуха. Моханава В.-Дзв.
КОСЫ мн. Карэнне ў цыбулі, часнаку. Цыбуля пусціла ў зэмню косы. Азарычы Пін.
КОСЬ-КОСЬ-КОСЬ выкл. Ужываецца, калі падзываюць каня. Барыскі Лаг., Заазер'е Віл., Казлы Міёр., Моханава В.-Дзв., Вадва В.-Дзв.
КОСЬКА м. памянш.-ласк. Конік. Коська мой. Моханава В.-Дзв.
КОСЮ-КОСЮ-КОСЮ выкл. Тое, што і кось-кось-кось. Вадва, Касталомава, Моханава В.-Дзв.
КОСЯ-КОСЯ-КОСЯ выкл. Тое, што і кось-кось-кось. Бярозкі Хоц., Моханава В.-Дзв.
КОТКА ж. Кошка. Котка мяўкае, хоча есці. Паляцкішкі Вор.
КОТКА ж. Шчыкалатка. Вышай капыта ў майго каня забалела котка. Навасёлкі Свісл.
КОЎБ м. Страўнік (у жывёл, птушак). Аддзяры касу ад коўба, а тады абдзірай жыр. Стайкі Барыс. Які бальшы коўб у парсюка. Тульгавічы Хойн.
КОЎБІК м. Тое, што і коўб. У свіні буў большый коўбік, его ак напіхаеш, то ён расцегаецца. Бобрыкі Петр. Закруціла куру і коўбік пачысціла. Шкураты Браг.
КОЎШ (кэўш) м. Вялікая драўляная міска. Даўней у кэўш налівалі обэд і обэдалі з кэўша. Бастынь Лун.
85 👁