Старонка 79
◀ / 210 ▶
вов унізу прышыты ковнерцы. Одэн ковнерыц бэльшы, а другі мэншы, як ты покроіла? Азарычы Пін. КАЎНЕРЫК (ковнерык, коўнерык) м. Тое, што і каўнерац. До рукава прышыла ковнерык. Сакалоўка Пін. Нада прышыць да рукава сарочкі каўнерыка. Міратычы Кар. КАЎПАК (коўпак) м. Мехавая шапка. Купыв собэ ковпак, коб теплее було у голову. Бастынь Лун. КАЎТУН м. Адходы пры прадзенні воўны. Кепска пачэсаў воўну, адны каўтуны, што няможна прасці. Беразнёўка Браг. КАЎТУН (коўтун) м. Кутас у поясе. Выткала поеса і зробіла по коўтуну по канцэх. Бастынь Лун. КАЎТУНЫ (коўтуны) мн. Адходы пры прадзенні кудзелі. Обдзірала лён на жалезнуй грэбень і кэпско ободрала, одны коўтуны й кудзелі, што няможна прасці. Бобрыкі Петр. КАЎТУНЫ (коўтуны) мн. Махры ў хустцы, настольніку. Одорваўса коўтун от вязвэнкі. Я кагу і кагала настыльніца з коўтунамі. Бастынь Лун. КАЎТУНЫ (коўтуны) мн. Няроўна спрадзеныя ніткі. Вот напрала ніткі, одны коўтуны. Бастынь Лун. КАЎШАН (коўшан) м. Вялікая драўляная міска. Селі за стол і цэлуй коўшан варыва з'елі. Бобрыкі Петр. КАЦЕЛКІ толькі мн. Прадаўгаватыя брускі з колцамі, на якія падвешваюцца ніты. Ніты на кацелках пірыдзвігаюцца. Да нітоў прывязваюць вяровачкі, і гэтыя вяровачкі надзіваюць на кацелкі. Ваўкавічы Тал. КАЦЁЛАЧКІ (коцёлочкі) толькі мн. Тое, што і кацелкі. Нада за кацёлачкі прычапіць ніты. Стайкі Барыс. Прыв'яжы ік нітам матузкі і надзень на кацёлачкі, будзем ткаць кросна. Бобрыкі Петр. КАЦІ-КАЦІ-КАЦІ выкл. Ужываецца, калі падзываюць ката. Моханава В.-Дзв. КАЦУБА (коцуба) ж. Качарга. У коцубовы карнаткый рожон, надо зробыты другого. Горск Бяроз. КАЦУБНІК (коцубнык) м. Качарэжнік. Вэтэ постаўтэ коцубову ў коцубнык. Горск Бяроз. КАЦЮБНІК (коцюбнык) м. Тое, што і кацубнік. У коцюбныковэ ухват, вілкі. Дзмітравічы Кам. КАЦЮК м. Кацяня. Дайцё кацюку малачка папіць. Паляцкішкі Вор. КАЦЮШКА (коцюшка) ж. Шпулька. Коцюшку напрала на самопраццы. Бобрыкі Петр. Купіла дзве кацюшкі нітак. Шкураты Браг. КАЦЯХ (коцях) м. Кветка цыбулі. На стовпах наверху котэхы бэлые ростут, там насэннэчко у котэховы чорненькэ. Горск Бяроз. КАЧАЛАЧКА (качалочко) н. Прадаўгаватыя брускі з колцамі, на якіх падвешваюцца ніты. Вешаюць нічальніцы на качалочко. Навасёлкі Свісл. КАЧАН м. Храпка. Мама, выраш мне качан. У получчы у сэрэдынэ е качан, его можнэ есты. Горск Бяроз. КАЧАРГЕШНІК м. Качарэжнік. Пастаў вілы ў качаргешнік. Навасёлкі Свісл. КАЧАРЫЖКА (качарышка) ж. Храпка. Вы вырашце качарышку с кычына капусты. Моханава В.-Дзв. КАЧУК м. Качанё. Качукі квакаюць, нада ім даць есці. Качук застаўся ат качукоў. Паляцкішкі Вор.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 210 ▶