КАСІЛІШЧА н. Кассё. Прыладзіў касілішча да касы. Бярозкі Хоц.
КАСІЛНО н. Кассё. Прыладзіў касілно да касы. Заазер'е Віл. Асадзіў касу на касілно і пайду касіць. Барыскі Лаг.
КАСІЛЬНО н. Кассё. Да касы зрабіў касільно ды закароткае. Дзюблеўшчына Маладз.
КАСІНА (косіна) ж. Волас. У цебе на спіне касіна лежыць. О, якую доўгую касіну вурваў. Тульгавічы Хойн. Косіна вырволаса з головы. Бастынь Лун.
КАСІНА (косіна) ж. Выраз у аконным вушаку для падвойнай рамы. У яшчэковы есть косіна, коб поставыты другую раму. Горск Бяроз.
КАСІЎЁ н. Кассё. Нада іці касіць, а касіўё паламалася. Паляцкішкі Вор.
КАСМЫЧКІ мн. Адходы пры прадзенні кудзелі. Плоха пачасала кудзелю, многа касмычкоў. Сімакава Кар.
КАСТАБОК (костобок) м. Скураны лапаць. Былі новыя костобокі, а тэпэр старые. Костобок подай мне. Гэ костобок порванэй. Бастынь Лун.
КАСТРУКІ (куструкі) мн. 1. Адходы пры прадзенні воўны. Мнюхі Міёр. Воўну кэпска счасаў, вельмі многа каструкоў. Казлы Міёр. 2. Астаткі пасля прасейвання мукі. Муку на рэшата прасеіла, асталіся толькі аўсяныя куструкі. Вароніна Рас. 3. Рэшткі пасля працэджвання цэду на кісель. У рэшаці асталіся куструкі, а с цэда наварыла кісялю і журыхі. Сяляўшчына Рас.
КАСТРЫЦА (кострыца) ж. Цвёрдая частка пяра ў пер'і. Скубла пер'е, кострыцу выкынула вон. Горск Бяроз.
КАСТРЫЦА ж. Ігліца. Пат хвойкай шмат кастрыцы насыпаласё. Навасёлкі Свісл.
КАСЦЁ н. Кассё. Касцё у касе старае, а нада б было зрабіць новае. Стайкі Барыс.
КАСЦЫ толькі мн. Грабелькі да касы. Замацуй касцы да касы, пайду авёс касіць. Беразнёўка Браг.
КАСЦЯРЫЦА (костэрыца) ж. Тое, што і кастрыца II. Костэрыца — гэто колючкі на хвэйцы. О-ёй, скэлькі мнэго нападала с хвэйкі костэрыцы. Азарычы Пін.
КАСЯК м. Сталярны інструмент для падчысткі пазоў. Касяк для падчысткі чацвярцей пасля адборніка ў шалёўках, дошках. Шкураты Браг.
КАТКІ (коткі) толькі мн. Каташкі. Ужэ на вэрбэ е коткі, скоро будуть лісткі. Бастынь Лун.
КАТКІ (коткі) толькі мн. Агаткі. У конюшыні коткі ростуть, і много. Бастынь Лун.
КАТЫ-КАТЫ-КАТЫ выкл. Ужываецца, калі падзываюць ката. Заазер'е Віл.
КАЎКА ж. Галка. На бярэзіні сядзіць каўка. Паляцкішкі Вор. Паляцелі каўкі. Моханава В.-Дзв.
КАЎКАЦЬ незак. Мяўкаць. Кошка каўкае, хоча малака. Навасёлкі Свісл.
КАЎМЕР м. Каўнер. Прышыла каўмер к сарочкі. Ваўкавічы Тал.
КАЎНЕРАЦ (коўнэрыц, ковнерыц) м. Манжэта. Да руковэў прышыла коўнэрцы. Одэн коўнэрыц мэншы. Бастынь Лун. Да рука-
97 👁