КАРТОПЛІШЧА (картоплішчэ) н. Тое, што і картаплянішча. Пойду перагорваць картоплішчэ. Жахавічы Маз.
КАРТОПЛЯ ж. Бульба. От моя картопля пуд яблынаю збутвела. Бобрыкі Петр.
КАРХАВІННЕ н. Макрота. Кашаль б'ець дужа, а кархавінне не адходзіць. Моханава В.-Дзв.
КАРЧАВЕШКА ж. Выкарчаваны пень. Во, крэпкая карчавешка, ніяк ні раскалоць і пубаешкай біў па абуху, ні паддаецца. Касталомава В.-Дзв.
КАРЧЫ (корчэ) толькі мн. Кусты. У корчэх ростэ усэ: і лоза, і бэрэзына, і горэшняк. Горск Бяроз.
КАРШУН м. Частка караўрота ў выглядзе двухзубай вілкі з жалезнымі зубамі, на якую надзяюць шпульку. Вазьмі каршун, надзень на каршун шпульку і закруці літэркай. Мнюхі Міёр.
КАРШЭНЬ м. Карак. Дай яму добра ў каршэнь, ніхай не лезіць драцца. Моханава В.-Дзв.
КАРЫ толькі мн. Вялікі воз з драбінамі; наогул воз. Кары — большэй вэз з драбінамі, був у пана, а у мужыкэв був вэз із-за пліскамі по бокэх. Бастынь Лун. Трэба ехаць па дровы у карах. На кары палажы гнаёўкі, будзім гной вазіць. На кары накладаім сянныя драбіны і возім сена. Ністанішкі Смарг.
КАРЫ толькі мн. Сані для перавозкі бярвення. Кары — гэта сані, на якіх воэяць доўгі лес. Пазадзі караў сучка. Сучка да кар прымацоўваяцца вяроўкай. Навасёлкі Свісл.
КАРЫТА н. Збітыя дошкі, якімі прыкрываецца грэбень саламянай або шыфернай страхі. Збіваіцца з дашок і кладзецца на канёк страхі карыта, кап ні цякло на хату. Якубова Рас. З дасок зьбіў карыта і палажыў на верх страхі, кап дошч строп не мачыў. Вадва В.-Дзв.
КАРЫТА н. Дашчаная шуфляда, на якой ляжыць ніжні камень у жорнах. Зрабіў карыта на жорны і палажыў ніжні камень. Старана Асіп.
КАРЭЦ м. Вялікая скрыня, у якой трымалі бульбу ў варыўні. Тры скрыні бульбы засыпаў у карэц на зіму. Ністанішкі Смарг.
КАРЭЦ (корэц) м. Калодачка з дзіркай на верхнім камені жорнаў, у якую ўстаўляецца ніжні канец млёна. У жорнах у другэм камэні е обруч, і туда, у гэты обруч, уставляют корэц, а ў корэц уставляют млін. Азарычы Пін.
КАСА ж. Промень. Косы сонейка папускала аж до самэй земні. Бастынь Лун.
КАСАВЕЦ (косовэц) м. Касавокі. Ой, якы вэн косовэц, у его гочах нэ выдно чоловэчка. Косовэц, косовэц! Горск Бяроз.
КАСАВІЛА н. Кассё. Нада прывязаць палюк да касавіла. Мнюхі Міёр.
КАСАВІЛІНА ж. Кассё. Німа добрай касавіліны асадзіць касу. Якубова Рас.
КАСАВІЛЬНА н. Кассё. Здзелаў яловае касавільна к касе. Карабаўшчына Бабр.
КАСАГОКІЙ (косогокій) прым. Касавокі. Дужэ ж вэн косогокій. Азарычы Пін.
КАСАЎЕ н. Тое, што і касавіла. Да касаўя нада прывязаць мыліцу. Брусы Мядз. Добрае касаўё ў касе. Моханава В.-Дзв.
КАСІДЛА (касідло) н. Кассё. Насадзі касу на касідло і ідзі касіць сена. Раўбічы Мін.
80 👁