Тал. Трэба караўкі занесці ў ларок, мо што дадуць. Тульгавічы Хойн.
КАРАЎНЯК (коровняк) м. Цэгла, зробленая з гліны і гноя. Бастынь Лун.
КАРАХВАШКА (кырыхвашка) ж. Брычка. Раней у пана была кырыхвашка. Сяляўшчына Рас.
КАРАШКІ толькі мн. Пакрышаныя сцяблы тытунню, махорка. Дай мне закурыць сваіх карашкоў, карашкі крапчэй. Моханава В.-Дзв.
КАРАШОК м. Ножка грыба. Я бяру грыбы, а карашкі зразу адразаю. Моханава В.-Дзв.
КАРЖАН (коржан) м. Кажан. Коржаны ночью летают. Бастынь Лун.
КАРКАВІНА (корковіна) ж. Самае тоўстае сала (з верхняй часткі тушы). Сало коло шыі мы зовэм корковіна, ті хібовэ сало і корковэ сало. Бастынь Лун.
КАРНАТКІЙ (корнаткый) прым. Кароткі. У коцубовы корнаткый рожон, думаю зробыты другого. Горск Бяроз.
КАРНІЧОК м. Тое, што і каранік I. Цэлый карнічок суніц ныбрала. Сяляўшчына Рас.
КАРНОТКІ прым. Тое, што і карнаткій. У яго карноткія ганавіцы і карноткі кажушок. Навасёлкі Свісл.
КАРОБКА (коробка) ж. Рыбалоўная снасць з дранкі круглай формы. Каробкі стаўляць пуд лёд, і ў коробку налазяць уюны. Коробка ставіцца на ноч, да раніцы. Бобрыкі Петр.
КАРОБКА (коробка) ж. Асадка акна, якая ўстаўляецца ў аконны праём. Надо коробку уставіть у окны. Бастынь Лун.
КОРОБКА (коробка) ж. Пасуда для поснага масла. Коробка для посного масла і накрывка дэрэвяна. Бастынь Лун.
КАРОЛЬ (король) м. Трус. В ёго королів мныго. Дзмітравічы Кам.
КАРОСТА (короста) ж. Кастрыца. Мныго коростэ в кудэлі. Дзмітравічы Кам. Як трэплімо лён, короста з ілну лэтыт. Азарычы Пін. Лён трэпаю, а короста лэтыт. Кудэлю тросэмо вэрэтэном, а короста лэтыт. Горск Бяроз. Ён трэпя, а кароста высыпаецца. Навасёлкі Свісл. Лён траплю, а кароста ляціць. Старае Сяло Зэльв.
КАРТА ж. Павестка. Вэн получыв карту на суд ехаті. Бастынь Лун.
КАРТА ж. Месца на торфараспрацоўках, дзе сохне торф. На картах сухэй торф, там учора варочалі. Ідэтэ і повэрнэтэ ни карті торф. Азарычы Пін.
КАРТАПЛЕННЕ (картапленe, картапляне) н. Бульбоўнік. Трэба ісці картаплене жаць і сушыць. Навасёлкі Свісл. Засуха, усё картапленё пасохла. Старае Сяло Зэльв. Добро было на бульбі картаплянё, а бульба благая. Міратычы Кар.
КАРТАПЛЯНІК (картоплянік) м. Бульбянік. От на картопляніку на вэрсэ богато голушэк. Бобрыкі Петр.
КАРТАПЛЯНІСКА (картапляніско) н. Бульбянік. Картапляніско аш палягло ат жары на бульбі. Міратычы Кар.
КАРТАПЛЯНІШЧА (картаплянішчо) н. Бульбянішча. Трэба пабаранаваць картаплянішча і пабраць картоплі. Шкураты Браг. Я ўспеў пераараць картаплянішчо. Старае Сяло Зэльв.
КАРТОПЛІСКА (картопліско) н. Тое, што і картаплянішча. Выкапалі картоплі, осталосо картопліско. Азарычы Пін.
73 👁