КАПТУР м. 1. Самая высокая пярэдняя частка печы. Дым ідзець у каптур, а с каптура ў комін. Печ зрабіў, а цяпер трэба рабіць каптур. Манякова Міёр. 2. Выступ у коміне, на які кладуць запалкі. Завускі зрабілі каптур у печы, што і запалкі нельга палажыць. Брусы Мядз. Вазьмі на каптуру спічкі. Манякова Міёр.
КАПТУР м. Дзесяты сноп для накрывання бабкі. Пастаў снапы ў мэндаль і накры каптуром. Сімакава Кар.
КАПТУШКА ж. Газоўка. Запалі каптушку, хай гарыць, а то цёмна ў хаці. Ваўкавічы Тал.
КАПУСНІК м. Капуснішча. Зарас можна пусціць карову на капуснік. Моханава В.-Дзв.
КАПУСНІСКА (капусніско, копусніско) н. Тое, што і капуснік. Жані карову на капусніско. Міратычы Кар. Копусту ўбралі, осталоса копусніско. Бобрыкі Петр.
КАПУСЦЕННЕ (копустыннэ) н. Тое, што і капуснік. Мэсто, дэ росла копуста, мы зовэм копустыннэ. Горск Бяроз.
КАПЦІЛКА ж. Газоўка. А як жа раней не было добрых ламп, а былі капцілкі. Моханава В.-Дзв.
КАПЫЛ м. Матыка. Капылом капылім бульбу, а то іна зырысла храпай. Вароніна Рас. Мы капылом акапваім бульбу. Капылом бульбу капылюць. Сяляўшчына Рас.
КАПЫЛІЦЬ незак. Асыпаць (пра бульбу). Чаго вы стаіці, бярыці капылы і капыльці бульбу. Сяляўшчына Рас. Капылом капыльці так бульбу, кап зімля была на баразне. Вароніна Рас.
КАПЫТКА ж. Жаночы галаўны ўбор з матэрыі. Пат шапку надзявалі капытку с брыжамі. Навасёлкі Свісл.
КАРАБЕЦ м. Каробачка з бяросты для ягад. У карабец збіраім ягады. Карабец робім з бяросты. Моханава В.-Дзв. Набраў карабец ягат. Макраны Кап.
КАРАБОК м. 1. Каробка запалак. Пазыч мне карабок сярнічак. Моханава В.-Дзв. 2. Кошык, плецены з лазы. Нарэзаў лазы і сплёў карабок. Моханава В.-Дзв.
КАРАВАН м. Штабель торфу. У караване сухэй торф, але мокрэй нэ трэбо браті. Азарычы Пін.
КАРАВАЧНІК м. Анучнік. Каравачнік едзіць, нада ў яго гузікаў купіць. Замошша Рас.
КАРАН (коран) м. Ануча (для гаршкоў). Надо помыті коран, а то гразны. Бастынь Лун.
КАРАНІК м. Тое, што і карабец. Зрабіла каранік з бяросты і ныбрала поўны суніц. Моханава В.-Дзв.
КАРАНІК м. Борць, калода. Каранік пчол загінуў. Моханава В.-Дзв.
КАРАНЫ (кораны) толькі мн. Рыззё. Ганучнік збірае кораны. Бабы, нэсытэ кораны мэняті. Бастынь Лун.
КАРАПУЗЫЙ прым. Пузаты. Ен карапузый, много есць, а таму і карапузый. Тульгавічы Хойн.
КАРАСІНА ж. Газа. Схадзі, можа лаўка аткрыта, купі карасіны. Моханава В.-Дзв.
КАРАТЫШ (коротыш) м. Доўгая верхняя мужчынская і жаночая вопратка без падкладкі. Набрала сукна і пошыла коротыша. Коротыша клалі на кожух. Наклоді коротыша на кожух, а то снег ідэ. Бастынь Лун.
КАРАЎКІ (кыраўкі) толькі мн. Тое, што і караны. Зьбірай там кыраўкі, трапашнік едзіць. За кыраўкі купі шпількі. Ваўкавічы
85 👁