Старонка 69
◀ / 210 ▶
КАВЕНЧЫЦЦА (ковэнчыцца) незак. Мучыцца. Вона з ім ковэнчыцца усе своё жыццё. Горск Бяроз. КАВЕНЬКА ж. Палка для апоры пры хадзьбе. Я без кавенькі не магу хадзіць. Якубова Рас. КАВЯНІШЧА (ковэнішчэ) н. Дзяржанне качаргі. Паломалоса ковэнішчэ у ковэні. Бастынь Лун. КАВЯНЯ (ковэня) ж. Качарга. Нет ковэні, а то трэбо жар выгрэбці з печы. Бастынь Лун. КАГАЦЬ (кагаті) незак. Казаць. Кагалі затоўка і кагалі скороміна для запраўкі яды. Бастынь Лун. КАДОБЧЫК (кодэбчык) м. Пасудзіна для сала. Наложыла кодэбчык сала. Бастынь Лун. Маленькая скрыначка для дробных рэчаў. У скрыні пры боку е кодэбчык, де мы кладемо ніткі, клубкі. Бастынь Лун. КАДОЎБЧЫК м. Пасудзіна для мукі. Маленькі кадоўпчык, у якім прыносілі муку рашчыняць хлеп. Старана Асіп. КАДУБЕЦ м. Шпакоўня. У маём кадубцэ шпакі вядуцца. Навасёлкі Свісл. КАДУШКА ж. Калодка (у коле). Зрабіў спіцы ў кадушку і набіў обад, а на обад нацягнуў шыну, от і калясо гатова. Шкураты Браг. КАЖАРКА (кыжарка) ж. Стары кажух. Накінь на сябе кыжарку. Якубова Рас. КАЖАРЫНА (кыжарына) ж. Тое, што і кажарка. Пасля вайны была адна толькі кыжарына, і ўсё нажылі. Сяляўшчына Рас. КАЗА ж. Кольца, якім прымацоўваецца шыйка касы да касся. Трэба віткаю прывязаць казу ік касе і забіць запатылка. Шкураты Браг. КАЗА ж. Касмык травы, пакінуты пры касьбе. Кепска касіў, аставалася каза, ні дакасіў, а па ўсёй пожні сколькі коз нарабіў. Навасёлкі Свісл. КАЗА ж. Маленькія санкі. Паеду ў лес па броўны. Прывяжу к саням казу, бо на сані і на казу буду класці доўгія броўны. Барыскі Лаг. Гэта каза меншая за абыкнавенныя сані і большая за падсанкі. На гэтай казе бабы вазілі дровы з лесу. Заазер'е Віл. КАЗА ж. Падсядзёлак. Палажыця на спіну каню казу і зацягніця падпінкай. Ністанішкі Смарг. КАЗАКІ мн. Сажань дроў. Казакі — гэта значыць 2 метры шырыны і 2 метры даўжыні, адзін метр высаты, вот і казакі, у якія складаім дровы. Карабаўшчына Бабр. КАЗАН (кызан) м. Вялікі кацёл для прыгатавання ежы. На вечар звару кызан бульбы і з малачком будзім есці. Замошша Рас. КАЗЕЛЬЧЫК м. Конік. Казельчыкі прыгаюць па сені. Ністанішкі Смарг. КАЗЁЛ м. Тое, што і казельчык. Як многа казлоў у сені. Зялёныя казлы скачуць па сені. Моханава В.-Дзв. КАЗЁЛ м. Масляк (грыб). Што ты адных казлоў ныбрала, ці другіх грыбоў не было? Моханава В.-Дзв. КАЗЁЛ м. Дошчачка з выемкаю для здымання ботаў. Дай казёл зняць боты. Замошша Рас. КАЗЛЫ (казлэ) толькі мн. Прылада для наматвання пражы. З вітушак развіваюць пражу на казлэ, а з казлоў снуюць. Міратычы Кар.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 210 ▶