Старонка 67
◀ / 210 ▶
ЗУВЯ'ЗАК (зувя'зок) м. Вязка (лёну). Атрапаў зувязок лёну, а у зувязку дваццаць-трэпочэў. Бастынь Лун. ЗЫБУ'ХА ж. Зыбкае, дрыгвяністае балота. Мы завём зыбухай балота, якое дужа трасецца, як станіш, так і ўвязьніш, што і нох ня выцігніш з гэтай зыбухі. Касталомава В.-Дзв. ЗЫ'КАЎКА ж. Вялікая зеленаватая муха. Пыгналі кароў у алешнік, а там як ныпалі на кароў зыкаўкі, дак усе каровы пырызбігалісі. Моханава В.-Дзв. ЗЫ'МША ж. Выступ у коміне, на які кладуць запалкі. Там ля коміна на зымшы лежаць спічкі. Бобрыкі Петр. ЗЫ'МШЧЫК м. Фатограф. Зымшчык плохо нас зняў, карточка плохо вышла. Бастынь Лун. ЗЭ'ДЛІК м. Дэталь, на якой замацоўваецца каркас калаўрота. У калаўротку ёсць зэдлік с чатырма ношкамі. Міратычы Кар. ЗЮ-ЗЮ-ЗЮ выкл. Ужываецца, калі падзываюць качак. Ністанішкі Смарг. ЗЯВА'ЦЬ незак. Рабіць прамежак пры дапамозе панажоў паміж верхнімі і ніжнімі ніткамі асновы. Зявы ў аснове кепскія, не зяваюць, і чалнык нельга засунуць. Заазер'е Від. ЗЯЛЕ'ПУХА ж. Няспелы плод садавіны. Нырвала зялепухі, ні аднэй краснай зімлянічкі. Ну, вот зялепуха, што ты яе есці будзіш. Моханава В.-Дзв. ЗЯМЛЯ'НКІ (зімля'нкі) мн. Дэталь у сахі. У сахе ёсць зімлянкі, якія скрапляюць саху. Даўгабор'е Рас. ЗЯЎЗЮ'ЛЬКА (зеўзю'лька) ж. Зязюлька. Ужэ весна, прылецела зеўзюлька. Тульгавічы Хойн. ЗЯЎЗЮ'ЛЯ (заўзю'ля) ж. Зязюля. Заўзюля куе ў лесі. Жахавічы Маз. І ІГЛІ'ЦА ж. Клінападобны папярочны драўляны брусок для змацоўвання дзвярных дошак. Бастынь Лун. Каб замацаваць дошкі ў дзьвярах, зрабіў ігліцу і ўвагнаў у дошкі. Сяляўшчына Рас. Папярочная планка (у лаве, ва ўслоне і да т. п.), у якую убіваюцца ножкі. У услон заганю ігліцы і буду ўбіваць ношкі. Моханава В.-Дзв. ІГЛІ'ЧЫЦЬ незак. Змацоўваць з дапамогай ігліцы. Нядобра іглічыш, пагляддзі, як ты іглічыў дзьвярныя дошкі, у дзьвірах засталіся шчэлі. Касталомава В.-Дзв. ІГРА'ЦЬ незак. Іскрыцца. На вялікадня рана ўстану і пайду на двор глядзець, як сонца будзіць іграць. Моханава В.-Дзв. ІЗБІ'ЦЬ зак. Збіць. Моя корова ізбіла рога. Бобрыкі Петр. ІЗВАЗІ'ЦЦА (ізвозі'цца) незак. Здзекавацца. Оля', як ізвозяцца большыя хлопцы над малымі. Навасёлкі Свісл. ІКО'ТКА ж. Ікаўка. Ныпала на мяне ікотка, і калі іна пірыстаніць. Моханава В.-Дзв. ІКРА'НІК м. Рыба з ікрой. Ікранік — ето селдь з ікрэю, саміца. Бастынь Лун. ІЛЬНІ'СКА (ільні'ско) н. Поле, з якога сабралі лён. Гані кароў на ільніско. Бастынь Лун. ІЛЬНІ'ШЧА н. Тое, што і ільніска. Пасвіў авечак на ільнішчы. Шкураты Браг.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 210 ▶