ЗВАНКІ (звонкы) толькі мн. Бразготкі. Поехав у дружкы до Мартосі, але на конёвы повэсыв звонкы. Горск Бяроз. ЗВАНЧАК м. Частка драўлянага вобада. Нарабіў званчакоў у кола, а цяпер буду абот рабіць і спіцы ўганяць у званчакі. Паляцкішкі Вор. ЗВЕРАБОЙ м. Травяністая расліна, якая выкарыстоўваецца як лекавы сродак. Зверабой — гэта добрае лякарства, яго трэба сабіраць на зімку. Ён цьвіціць жоўтым цьвятком. Касталомава В.-Дзв. ЗВЕТРЫВАЦЬ незак. Вымятаць калоссе з абмалочанага збожжа. Змалаціў жыта, а цяпер буду яго мятлой зветрываць, кап не было каласкоў, і веяць. Міратычы Кар. ЗВІЦЦА зак. Сесці (пра рой пчол). У Хведара выліціў мылады рой і звіўся ў ніх на бярозі. Моханава В.-Дзв. ЗВЯРШЧОК м. Цвыркун. Раскрычаўся звяршчок за печу. Міратычы Кар. ЗГАГА ж. Пякотка. О, як мяне згага пячэ, аш мне дрэнна. Паляцкішкі Вор. ЗГАНЯЦЬ (згыняць) незак. Тое, што і зветрываць. Раней чым веіць, нада мятлой згыняць каласкі з жыта. Моханава В.-Дзв. ЗГАРКІ мн. Бульба з прыгаркамі. Згаркі з бульбы зняла, і натаўкла бульбяной кашы. Вострава Маст. ЗГЛЫМЗАЦЬ зак. асудж. З'есці. Ты падумай, ён жа ўсё малодзіва зглымзаў адзін, а другім і не пакінуў пакушаць. Моханава В.-Дзв. ЗГОНІВАЦЬ незак. Тое, што і зветрываць. Мятлой згоніваім амеці з ячменя. Навасёлкі Свісл. ЗГОНІНЫ (зго'нынэ) мн. 1. Горшае збожжа з зеллем, каласкамі, саломкай. Многа зэрня в згонынах. Дзмітравічы Кам. 2. Дробная, перабітая ў час малацьбы салома. Ечмень змолотілі, а тэпэр мэтлой згоныны колосую. Бастынь Лун. ЗГРАБАЦЬ незак. Скідаць гной з воза. Згрэбачам зграбалі із воза на полі гной. Шкураты Браг. ЗГРАБЁНКА ж. Конская шчотка. Зграбёнка коні згрэбваць. Шкураты Браг. ЗГРЭБАЧ м. Кручок для скідання гною на полі. Пазыч мне згрэбача, буду гной вазіць. Шкураты Браг. ЗГРЭБВАЦЬ незак. Чысціць каня. Купіў грабёнку коні згрэбваць, а то ўсё пазычаў. Шкураты Браг. ЗГРЭБІНЫ толькі мн. Тое, што і згоніны ў 2-м знач. Ячмень змалаціў. Вазьму граблі і буду зграбаць згрэбіны. Моханава В.-Дзв. ЗГРЭБЛА (згрэбло) н. Тое, што і зграбёнка. Згрэблам чысцім коні. Паляцкішкі Вор. Купіў згрэбла коні чысціць. Ністанішкі Смарг. Дай згрэбло, надо каня згрэбваць. Міратычы Кар. ЗДАРАВО (здорово) прысл. Холадна. Стасюк, оля, апранісё, а то здараво на двары. Навасёлкі Свісл. От здорово, ідзеш, а шчокі гараць от мороза. Бобрыкі Петр. От тэпэр так здорово, ноч холодна. Горск Бяроз. ЗДРАКАВАЦЬ незак. Гізаваць. Корову хвасты пазадзіралі і здракуюць, нельга ўдзержаць. Шкураты Браг. ЗДРАЧОК м. Зрэнка. У оку е здрачок чорненькі. Бобрыкі Петр. Сегодні чаго ў цябе такіе велікіе здрачкі? Не, у ее маленькі здрачок. Тульгавічы Хойн. ЗДРАЧЫЦЦА (здрочыцца) незак. Гізаваць. Я рады не дам, коровы здрочацца. Горск Бяроз.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁