Старонка 54
◀ / 210 ▶
ДРУЧКІ толькі мн. Тое, што і друкі. Пыставіў дручкі, а цяпер нада ўдзець гарох, кап сох, і снапы. Моханава В.-Дзв. ДРЫВАРУБ (дрывaрупп) м. Дрывасек. Прышлі да яе дрыварубы. Дрыварубы будуць калоць дровы. Якубова Рас. ДРЫГВА ж. Квашаніна. Давай наварымо дрыгвы з головы і з нэг. Азарычы Пін. ДРЫКАЦЬ (дрыкатэ) незак. Гізаваць. Корова дрыкае, гырэзыцця. Дзмітравічы Кам. ДРЫЛЬ м. Маленькі свярдзёлак. Дрыль дрыляваць дзіркі ў граблях для зубоў. Навасёлкі Свісл. ДРЫЛЬ м. Палка. Вот як вазьму дрыль, ды як начну цібе гэтым дрылям пойсаваць. Касталомава В.-Дзв. ДРЫЛЯВАЦЬ незак. Свідраваць. Дрыляваць трэбо дзіркі ў граблях. Выдрылюй стаўпца на граблі. Навасёлкі Свісл. ДРЭНЧЫЦЬ незак. Дражніць. Што ты дрэнчыш собаку? Горск Бяроз. ДРЭНІ мн. Дзёран. На болоті копают дрэні і накладают на лён, коб ны вэплэвав. Дзмітравічы Кам. ДУДДЗЕ н. зборн. Бацвінне. Ідзі нылымай дуддзя з буракоў. Манякова Міёр. ДУДКА (дутка) ж. Канец птушынага пяра, на якім не расце пер'е. Калі вырваць пярыну с крыла, дак дутка тоўстая, а калі с храпта, дак тонкая. Моханава В.-Дзв. ДУЖКА (душка) ж. Дзяржанне ў кошыку. Поломалася дужка ў кашэліску. Бастынь Лун. У кошэлі ізломалася дужка. Бобрыкі Петр. У кошыку арэхавая душка. Моханава В.-Дзв. 2. Ручка ў возе. Пліскі позакладае за дужкі, дай еде собэ. Бастынь Лун. 3. Грабелькі на касе. Прыстрой да касы душку, пайду касіць ячмень. Душка добра аткладае раткі, як косіш. Барыскі Лаг. ДУЛЬКА ж. Дробныя часткі валакна, пыл пры апрацоўцы ільну. Траплю лён, а дулькі так многа летіть. Бастынь Лун. ДУРЭЦ м. Палявы асот. Нарвала дурца ў булбі і дам свіням. Бастынь Лун. ДУХ м. Пара ў лазні. Заллюць печку вадой, а дух як шугне гарачый, і ў гэтым духу на цыпках хвысталіся. Ваўкавічы Тал. ДУША ж. Падбіўка ў шапцы. Порвалася душа ў вушанцы, надо зошыть, а то нэма як наклодаті. Бастынь Лун. ДЫБАЛА м. Вялікі, няскладны чалавек. На гэтага дыбала нічога ня купіш, трэба ўсё шыць. Вадва В.-Дзв. ДЫБАСТЫ прым. Чалавек, у якога доўгія ногі, даўганогі. Ён такі дыбасты, што і штаноў ні дыбраць. Моханава В.-Дзв. ДЫВАН м. Пакрывала на ложак. Тчут дыванэ, дыван увэсь шырстянэй. Дзмітравічы Кам. ДЫЛЬ м. 1. Тоўстая дошка для асадкі акон і дзвярэй. Одын дыль зробів, а трэбо чтэры дылі на вокны. Бастынь Лун. Ходэм нарэжымо дылёў на хату, бо трэба робыты двэры. Горск Бяроз. 2. Кароткае бервяно, якое кладзецца ў прасценак паміж вокнамі і паміж вуглом і дзвярамі. Положыў дыль поміж окон, а тэпэрэ буду ложыты поміж углом і двэрамі. Горск Бяроз. ДЭНЦА н. Драўляная дошчачка, на якой крышаць сала, цыбулю. Дай мне дэнца порэзаті м'ясо. Бастынь Лун. ДЭСЯНЁВЫЙ (дэсенёвый) прым. Узорысты. Выткала дэсенёвый настэльнік. У дэсенёвым настэльніку е бэльшая клетка і е маленькая. Азарычы Пін.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 210 ▶