ГЭСТЫ займ. Гэты. Гэсты конь добры. Грабаўё Пух.
ГЭТТА прысл. Тут. Во гэтта стаяла яе хата. Моханава В.-Дзв.
ГЭТТАКА прысл. Тое, што і гэтта. Вот гэттака добрая зямля, можна садзіць капусту. Моханава В.-Дзв.
Д
ДАВЕДКІ (довэдкы) толькі мн. Адзін з момантаў вясельнага абраду. Дружок прышов на довэдкы ік молодой, колы будэ вэсэлле. Горск Бяроз.
ДАВЕЧЫ прысл. Нядаўна. Давечы мама прыходзіла ка мне. Моханава В.-Дзв.
ДАДУШЫ прысл. Сапраўды. Дадушы іна надоечы была ў мяне. Моханава В.-Дзв.
ДАК злучн. Дык. Ак залезла ў дрыгву, дак і вулізці не могу, земля дрожыць. Бобрыкі Петр. Му хацелі іці па грыбу, дак Анета не захацела. Тульгавічы Хойн.
ДАЛАШЧЫЦЬ (долошчыць) незак. асудж. Гаварыць, балбатаць. От ена абу-што долошчыць, абу долошчыць без толку. Бобрыкі Петр.
ДАЛБАВІСТЫЙ (долбовістый) прым. Выбоісты. Выбоіста, калдобіста, долбовіста дорога. Бастынь Лун.
ДАЛІГНЕЦЬ (долігнэты) незак. Балець. О дэ вот долігнэ, на пэчэнь. Вэтэ покажэтэ, дэ долігнэ. От подыму руку, ужэ і долігнэ. Горск Бяроз.
ДАЛІНКА (долінка) ж. 1. Ярэмная ямка, якая знаходзіцца ніжэй адамава яблыка і вышэй грудзіны. На шыі, ніжэй грудзёлкі, знаходзіцца далінка. Ністанішкі Смарг. 2. Падлыжачная ямка, якая знаходзіцца пад грудзінай. Далінка пад грудзямі баліць мне. О-ёй, у долінцы боліт пуд грудзямі. Азарычы Пін. 3. Патылічная ямка. Ззадзі коль потыліцы е долінка. Азарычы Пін.
ДАЛУКАХ прысл. На зямлі, на падлозе. Дзіця сядзіць далуках. Давыдзькава Пол.
ДАМАВАЦЬ незак. Сядзець дома. Яна усе врэмя дамуе і не ходзіць на работу. Шкураты Браг.
ДАМАТКАН (домоткан) м. Андарак. Абстрыгла вэчкі і выткала домоткана. Домоткан ношу ў свята. Азарычы Пін.
ДАПАДАЦЬ незак. Падыходзіць, адпавядаць. Як яму акуляры да воч дападаюць. Навасёлкі Свісл.
ДАПЕРА (допэрэ) прысл. Цяпер. Я допэрэ ныц нэ скажу, бо усэ сказала. Горск Бяроз.
ДАРОГА ж. 1. Лішак асновы ў шырыну пры накіданні ў ніты і бёрда, які ідзе назад. Пасма ідзець назат у кроснах, вот і дарога. Дарогу матаім на пруток. Ністанішкі Смарг. 2. Памылка ў палатне, незатканае месца. Ідзе дарога ў палатне, парвалася нічальніца ў нітах. У берда нітку не ўвяла, і ў палатне ідзе дарога. Паляцкішкі Вор.
ДАРОЖКА (дорожка, дарошка) ж. 1. Лінія на далоні. Дарожкі у долоні, на якія цыганка гадае. У однэй дорожцы мнэго маленькіх дорожак. Азарычы Пін. 2. Мярэжка. Адрэзала дзьве стволкі на настольнік і, кап ён быў шырэйшы, зрабіла тамбурым дарошку. Якубова Рас. 3. Вузкая вышытая палоска палатна, якая
80 👁