ГУСЫ-ГУСЫ-ГУСЫ выкл. Ужываецца, калі падзываюць гусей. Горск Бяроз. ГУСЬ-ГУСЬ-ГУСЬ выкл. Тое, што і гусы-гусы-гусы. Старае Сяло Зэльв. ГУСЯНЮК м. Гусяня. Гусянюк сядзіць, яму ношка баліць. Паляцкішкі Вор. ГУЦАЦА-ГУЦАЦА выкл. Ужываецца пры падкідванні дзіцяці на руках. Вот дзіця ні пасядзіць, усё яго падкідавай на руках, гуцаца-гуцаца! Моханава В.-Дзв. ГУЦАЦЬ незак. Падкідваць дзіця на руках, гаворачы гуцаца-гуцаца. Кінь ты яе гуцаць на руках, палажы ў кулубель, хай спіць. Моханава В.-Дзв. ГУЦКАЦЬ незак. Тое, што і гуцаць. Гуцкай, гуцкай, іна і з рук ня зьлезіць, і будзіш гуцкаць. Моханава В.-Дзв. ГУЧОК м. Шнурок. До чэрэвык трэбо гучка засунуты. Азарычы Пін. ГУЧЫЦЕЛЬ (гучытэль) м. Настаўнік. Ік нам прыехав новый гучытэль. ГУЧЫЦЕЛЬНІЦА (гучытэльніца) ж. Настаўніца. Гучытэльніца ў нас жывэ. Горск Бяроз. ГУШАК м. Вушак. Закладнык выбэраты чэтвэрть у гушаках. Горск Бяроз. ГУШЧА ж. 1. Ячны крупнік з бобам. Намачы бобу, заўтра будзім варыць гушчу. Усыпыла ячных круп і бобу і наварыла гушчы. Моханава В.-Дзв. 2. Ячныя крупы. У ступі натаўклі гушчы і будзім кашу варыць з гушчы. Сяляўшчына Рас. 3. Густая частка варыва. Што гэта за йіда? Гушчу вылавіў, а жышку пакінуў. Моханава В.-Дзв. ГЫДЗЫГАЦЬ (гыдзыгаты) незак. Казытаць. Нэ гыдзыгай мэнэ, бо я боюс шэлкоты. Горск Бяроз. ГЫЛЯ-ГЫЛЯ-ГЫЛЯ выкл. Ужываецца, калі адганяюць гусей. Моханава В.-Дзв., Мнюхі, Казлы Міёр., Стары Свержань Стаўбц., Заазер'е Віл., Бярозкі Хоц., Сімакава Кар. ГЫНЧЭЙ прысл. Інакш. Ето полотно гынчэй выткано за тое. Горск Бяроз. ГЭ часц. Так. Гэ, кэб вэн чужэй був, а то свэй. Прыклунак прыбудаваны до клуні, гэ. Шэпка і прыклунак-однэ самэ, гэ. О, гэ, гэ, вэн начав дужо гундосіті. Азарычы Пін. ГЭ прысл. Так. Можно ісці гэ і гэ. Гэ можно зробіть. Азарычы Пін. ГЭ выкл. Выражае эмацыянальныя адносіны да з'явы. Гэ, з'еў цэлу обэртку хлеба. От як жарко, гэ. Гэ, сонейка свеціць, і дож цыганскій ідзе. Бобрыкі Петр. ГЭ займ. Гэта (ужываецца пры адсутнасці выказніка). Ворэя — гэ хозяйка, што варыць. Бастынь Лун. ГЭДАК прысл. Так. Я табе даўно кызала, што гэдак не нада рабіць, гэдак ніхто не робіць. Моханава В.-Дзв. ГЭДАКІ займ. Такі. Мо гэдакі самы, як і твой. Моханава В.-Дзв. ГЭЙ злучн. Ды. Кэб гэй горох усе лузаті, і лузаті трэбо. Бастынь Лун. Забуласа хату замкнуті гэй пэрэспала. Азарычы Пін. ГЭРГАЦЬ (гэргаті) незак. Гагатаць. Прышлі гусі і гэргаюць, хочуць есці. Азарычы Пін. ГЭСТАК прысл. Так. Гэстак і я казала яму. Грабаўё Пух.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁