ГІЧ м. Націнне. Картоплю пасадзіла пад ябланяю, дак яна пашла ў гіч, а картоплі не було. Шкураты Браг. Добры гіч порос на моркві, будэ добра морква. Бобрыкі Петр.
ГІЧАННЕ (гічанё) н. Націнне. От добраё на моркві гічанё, а якая морква — нівядома, гічанё-то хорошоё. Міратычы Кар.
ГІЧАЧКА (гічэчка) ж. Стужачка. Прышываюць мнэго гічэчэк до спаніцы ўнізу. Гічэчка одорвалася ў андараку. Азарычы Пін.
ГІЧКА ж. Тое, што і гірка. Одбілосо рыло ў куўшына, осталаса одна гічка. Бобрыкі Петр.
ГЛАБКА ж. Верхняя планка ў драбінах воза. Глабку зробів хвоёву, а ў глабку набів лясточкі. Бастынь Лун.
ГЛАБНЯ ж. Аглобля. Падузы закладзі на глабні. Стайкі Барыс.
ГЛАЗУР м. Сінька. Купіла глазуру, хачу паглазурыць белую куртку. Моханава В.-Дзв.
ГЛЕІЦЬ (гленць) незак. Лячыць замовамі. Шэптун глеіть, шэптун усэ глеіть, вэн глеіть зубы, удар, жывэт. Бастынь Лун.
ГЛЕЙКАВАТЫЙ (глейковатый) прым. Сыры, мокры. Овэс шчэ глейковатый, хай сохне. Бастынь Лун.
ГЛЕЧЫК м. Гліняны гаршчочак з вузкім рылам і вушкам. Гаршчочак з адным вушком зовэм глечыком. Бастынь Лун.
ГЛЁЎКІ прым. Тое, што і глейкаватый. Плаце шчэ глёўкаё, трэбо коб пувісела. Бобрыкі Петр.
ГЛІЗОВЫЙ прым. Ацеслівы. Глізовый хлеб бы камень — ето сырый хлеб. Глізовый хлеб нэ ноздратый. Бастынь Лун.
ГЛІЦА ж. зборн. Ігліца. Много насыпалася гліцы пыд хвэйкой. Бастынь Лун. Асыпаецца із хвойкі гліца. Шкураты Браг. Пашоў дай гліцы назгрэбаў на падсцёл. Жахавічы Маз.
ГЛУШМАНЬ ж. і м. абразл. Глухі чалавек. Мы цябе клікалі, клікалі, а ты, глушмань, ні адзывалася. Моханава В.-Дзв.
ГЛЫЖАНЧЫК м. Кавалачак бульбіны, які застаецца пасля здзірання яе на тарцы. Таркавала булбу, а глыжанчыкі пакідала. Бастынь Лун.
ГЛЫМШЫ прым. Глыбейшы. Гэты калодзеж глыбокі, а той глымшы. Паляцкішкі Вор.
ГЛЮМКА ж. Дзюба. У курыцы ёсь глюмка, іна глюмкай дзяўбе авёс, ячмень. Ваўкавічы Тал.
ГНАЁЎКА ж. Дошка, якая кладзецца на калёсы пры вывазцы гною. На кары палажы гнаёўкі, будзім гной вазіць. Ністанішкі Смарг.
ГНАЯНКА ж. Тое, што і гнаёўка. Калі трэба вазіць гной, кладуць на калёсы гнаянкі. Ністанішкі Смарг.
ГНАЯЎКА ж. Тое, што і гнаёўка. Палажы на калёсы гнаяўкі і ець гной вазіць. Заазер'е Віл.
ГНЁТ м. Груз для націскання чаго-небудзь. Одтопыла кыслэ молоко, уліла ў торбу, завізала і положыла пуд гнёт, будэ отворэг. Бастынь Лун.
ГНІЛЕЦ м. Сапсаванае, тухлае яйцо. Узіла с-пат курыцы гнілец, а ён разбіўся, дак няможна было сядзець у хаці, дужа смярдзела гнільцом. Вароніна Рас.
ГНІЛЯЧОК м. Светлячок. Паглядзіце, як многа гнілячкоў на купіні. Гнілячкі добра свецяць. Паляцкішкі Вор.
ГНЯЗДО н. 1. Калодачка з дзіркай на верхнім камені жорнаў, у якую ўстаўляецца ніжні канец млёна. У жорнах у верхнюм камене ў боцы е гняздо, куды ўстаўляецца ручка. Шкураты Браг. 2. Выемка
87 👁