Старонка 40
◀ / 210 ▶
усё роўна, як вішня, дай многа, аш ганабольнік галубый. Янкавічы Рас. ГАНАБОЛЬНІК м. Дурнічнік. На ганабольніку ў балоці растуць ганаболі. Сяляўшчына Рас. Ганабольнік расцець па курганах, а на ганабольніку многа ганаболіў. Вароніна Рас. У балоці многа ганабольніку, што ні прасці, а ганаболь сіня-сіня, да такія крупныя. Замошша Рас. ГАНАВІЦЫ (гоновіцы, гоновыцы) толькі мн. Споднікі. Основала леніцы пять гіль на гоновіцы. Азарычы Пін. Гоновыцы пошыла з ластовкою. Горск Бяроз. ГАНБУЗАВАЦЬ (гонбузоваті) незак. Ганьбаваць. Не трэбо гонбузоваті, корова добра на молоко. Бастынь Лун. ГАНДЫГАЦЦА (гондыгацца) незак. Гушкацца. Зробіла колышку, і дэты на ёй гондыгаюцца. Бастынь Лун. ГАНЧАР м. Вілкі. Вазьмі ганчара і ўстаў гаршчка ў печ. Міратычы Кар. ГАНШЧЫК м. Плытагон. Вунь ганшчыкі гонюць плыты. Моханава В.-Дзв. ГАПЕЛЕЧКА (гопэлечка) ж. Пятля ў нітах. У нітэх е гопэлечка, у якую ўсмыкают нітку основы. Порваласа гопэлечка ў нітэх. Азарычы Пін. Пятля ў адзенні. У хвартуху розмэрка зроблена гопэлечкамі. Азарычы Пін. ГАПЕЛЬКА (гопелька, гопэлька) ж. Тое, што і гапелечка ў 2-м знач. Прорэж у кохці гопелькі. Бобрыкі Петр. Зробы гопэлькы, коб улез гузь. Горск Бяроз. ГАПІЦЦА (гапытыся) незак. Біцца. Вон гондэ сусэды гапюцца. Горск Бяроз. ГАПІЦЬ (гапыты) незак. Біць. Пэтрык Ганню гапыт. Горск Бяроз. ГАПКА ж. Тое, што і гапелечка ў 2-м знач. Гапкі парабіла, што гузікі ні пралазяць. Навасёлкі Свісл. ГАПКА ж. Свіны страўнік. Акая малая гапка ў свіні, вот чаму вона мало ела. Бастынь Лун. ГАПЛІК м. Кручок. Ушы гаплік у сачак. Моханава В.-Дзв. ГАРАБЕШАК (горобэшок) м. Верабей. Мнэго горобэшков, коноплі ўсе об'елі. Азарычы Пін. ГАРАХАВІННЕ (гороховынне) н. Гарохавішча. Пустэтэ коровы на гороховынне. Горск Бяроз. ГАРАХВЯНКА (горохвянка) ж. Мука з гароху. Намолола горохвянкі з гороху. Бастынь Лун. ГАРБУЛЬ м. Гарбаты чалавек. Яго клічуць па-вулічнаму гарбуль, бо ён гырбаты. Якубова Рас. ГАРБУШКА ж. Акраец. Вазьмі баханку хлеба і атрэж мне гарбушку. Стайкі Барыс. ГАРБЫЛЬ м. Аполак. Атпілавалі гарбыль, цяпер будзім пілываць дошкі. Моханава В.-Дзв. ГАРДАДОЛІК (гордодолік) м. Жаваранак. Гордодолік прылетев і спевае над жытом. Бастынь Лун. ГАРДЗІСТЫЙ прым. Горды. Вот жа ён і гардзістый. Якубова Рас. ГАРОХАВІСКА (гороховіско) н. Гарохавішча. По гороховіску посею лён. Бастынь Лун. ГАРОХАЎЕ н. Гарохавішча. Трэба заараць гарохаўе. Барыскі Лаг.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 210 ▶