Беларускае дыялектнае слова (1975). Л. Ф. Шаталава

 ◀  / 210  ▶ 
П Р Л Д М О В А Беларуская дыялектиая лексікаграфія налічвае ўжо шмат цікавых i змястоўных слоўнікаў, але патрэба ў далейшым зборы i вывучэнні аблаейой лексікі яшчэ вялікая. У дадзеным слоўніку змешчана лексіка, якая збіралася аўтарам у многіх раёпах Беларусі ў час дыялекталагічных экспедыцый з 1953 па 1973 г. Тут падаюцца словы, якія адсутнічаюць у «Беларуска-рускім слоўніку» (1962), за выключэннем тых, што маюць наметы абласное, устарэлае, a таксама словы, якія адрозніваюцца ад літаратурных значэннем ці адценнем значэпня, словаўтваралыіымі афіксамі або іх адсутпасцю, формай роду, месцам націску, i словы, якія характарызуюцца нерэгулярнымі фанетычнымі змяненнямі. Слоўнікавыя артыкулы падаюцца ў алфавітным парадку. Загалоўнае слова прыводзіцца ва ўмоўным арфаграфічным папісанпі, a ў дужках пасля яго — фанетычныя варыяиты. У сувязі з тым, што ў слоўніку прадстаўлена лексіка з розных раёнаў Беларусі, гаворкі якіх адрозніваюцца паміж сабой не толькі фанетычнымі, але i граматычнымі рысамі, некаторыя граматычныя асаблівасці адлюстроўваюцца не ў загалоўпым слове, a ў фапетычных варыянтах. Гэта датычыць формы множнага ліку пазоўнікаў на -e (-э), -a, a таксама дзеясловаў на -ті (-ты), -те (-тэ). Націск ставіцца на загалоўным слове i на фанетычных варыянтах. Пасля прыводзяцца граматычныя (для назоўнікаў — род, для дзеясловаў — трыванне, для астатніх часцін мовы — лексіка-граматычпы разрад) i, калі неабходна, стылістычныя паметы. Пры назоўніках, якія ўжываюцца толькі ў мпожным ліку, даецца памета толькі мн. У тым выпадку, калі ў матэрыялах зафіксавана форма множнага ліку, хаця магчыма ўжыванне гэтага слова i ў адзіночным ліку, загалоўмае слова даецца ў форме множнага ліку з паметай мн. Выбухное г вылучаецца шрыфтам: r. Значэнне слова тлумачыцца па-рознаму. пры дапамозе літарлтурнага сіноніма-эквівалента (абмылак — змылак, адвона — пякрута, аселенец — селядзец. бубны— шамкі, галап.іечка — майка, глюмка — дзюба); апісальным шляхам (абруч — тупы край касы, адцірацъ — мыцъ бялізну, блізна — памылка пры тканні палатна, незатканае месца, вобліца — частка рукі ад далоні да локця); адсылкай да слова, якое тлумачылася раней (аднацэпы — тое, што i аднацэпіца, венца — тое, што i вена, драчка — тое, што i драч II). Матэрыялы для ілюстрацыі значэння слова прыводзяцца ў спрошчанай транскрыпцыі. Націск ў ілюстрацыйным матэрыяле ставіцца толькі ў тым выпадку, калі можа быць розначытанпе. Пасля кожнага прыкладу ўказваецца населены пункт, у якім запісапы матэрыялы. Калі ілюстрацыйны матэрыял не прыводзіцца, ўказваюцца толькі населеныя пункты, дзе зафіксавана слова
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дыялектйая
36 👁
 ◀  / 210  ▶