ГАЖ часу. Аж. Вэн гаж заплакаў от страху. Поломня ідэ гаж у густэ пэчы. Азарычы Пін.
ГАЙ м. Непрыгодная для апрацоўкі зямля між палёў. Мы зовом гаем між полей неудобную землю, де ростэ трава, а лес не ростэ. Бастынь Лун.
ГАЙДАЙ (гойдай) м. устар. Гандляр коньмі. Гойдай кэньмі гандлюе. Бастынь Лун.
ГАЙНІК м. Чорны бусел. У нас гайнік бувае, алі рэдко, больш бувае бусько. Бастынь Лун.
ГАЙНО к. Бярлог. Свіння спіць, зарыўшыся ў гайно. Стайкі Барыс.
ГАЛА ж. Лапіна. Пошла ў лес і напала на галу, а на етой галі красно-красно суніц. Бобрыкі Петр.
ГАЛАВА ж. 1. Верхняя частка снапа. Стаў снапы пнём на зямлю, головамі ўверх, кап сохлі. Барыскі Лаг. 2. Верхняя частка рамачнага вулея. У рамочных вульях е голова, а ў колодочных е потолок. Бастынь Лун. 3. Патаўшчэнне на канцы навоя з адтулінай для замацавання яго ва ўстаноўленым становішчы. Забальшую галаву здзелаў у навою. Касталомава В.-Дзв.
ГАЛАВАР (гылывар) м. Чалавек з вялікай галавой. От гылывар, ня можа сабе шапкі купіць, бо німа такой вялікай. Якубова Рас.
ГАЛАВАЧ м. 1. Апалонік (паўзуны). У сажалцы много галавачоў. Плыве бальшы галавач. Якія бальшыя галавачэ. Міратычы Кар. 2. Тое, што і галавар. У яго большая галава, і яго завуць галавач. Шкураты Браг.
ГАЛАВЕНЬКА I (головэнька) ж. Галавешка. Возьмі обтушы головеньку, шчо вона одна буде горэть. Бастынь Лун.
ГАЛАВЕНЬКА II (головэнька) ж. Спарыння. У ячменю много головэнькі росте. Бастынь Лун.
ГАЛАВЕНЬКА III ж. Тое, што і галавач у 1-м знач. У галавенькі большая галава і доўгі хвост. Поплыла большая галавенька. З галавенькі выходзіць жапка. Ністанішкі Смарг.
ГАЛАЕДЗЬ (галаець) ж. Голад. Я помню, як была галаець. Усё елі, што пупала. Сяляўшчына Рас.
ГАЛАМОЎЗЫ прым. Бязвусы, без барады. Ён жа галамоўзы, у йіго ні растуць вусы і бырыда. Моханава В.-Дзв.
ГАЛАПЛЕЧКА (голоплечка) ж. Майка. А цяпер сорочкі шыюць голоплечкі. Голоплечкі летом добро носіць. Бобрыкі Петр.
ГАЛАСАВАЦЬ (голосоваты) незак. Гучна крычаць. Чого гам голосует? Нэ голосуй, мы чуемо. Горск Бяроз.
ГАЛАСНІКІ (голоснікі) мн. Доўгае пер'е ў хвасце пеўня. От певень хорошуй, а голоснікі-голоснікі аж по земле цягнуцца. Бобрыкі Петр. Красівуе галаснікі ў пеўня. Тульгавічы Хойн.
ГАЛАДКА (галатка) ж. Аладка. Напякла сёня з мукі галаткаў. Міратычы Кар.
ГАЛАЎНЯ I (головня) ж. Верхні вушак у дзвярах. У двэрах постовые прэвшні і зверху положыв головню. Азарычы Пін.
ГАЛАЎНЯ II ж. Спарыння. Як много галаўні ў жыці, аш чорна. Якая большая галаўня ў каласу расце. Мнюхі Міёр.
ГАЛАШЧОК (голошчок) м. Замерзлая зямля без снегу. Трэбо коваті коня, а то не можно ехаті, голошчок. Пасвіў коровы на голошчоку. Бастынь Лун. Карову пагналі па галашчоку. Шкураты Браг. Голошчоком замерзла земля. Бобрыкі Петр
128 👁