ВАСКАВІК (воскові'к) м. Мяшочак, у якім адціскаюць сыр. Дай мне восковіка адціснуць сыра. Бобрыкі Петр. Вазьмі васкавік і адцадзі сыр. Тульгавічы Хойн. Вукінь сыр з васкавіка. Ламачы Хойн.
ВАСПАНКА ж. Іспанка. Занедужаў на васпанку і памёр. Тульгавічы Хойн.
ВАСЬМЁРНЫ прым. Пра палатно, вытканае ў восем панажоў, Васьмёрныя абрусы ткуць у восім нічальніц і восім панажоў. Міратычы Кар.
ВАЎЧКІ мн. Адходы пры прадзенні кудзелі. Прала пачася і во колькі накідала ваўчкоў. Кавалі Свісл.
ВАШЫВЫЙ прым. Дробны (пра дождж). От ідэ вошывый дождь цэлый дэнь, ныц нэ поробыш. Горск Бяроз.
ВЕЕР м. Стрыхоўка. Салому лажылі на латы, а веерам раўнялі салому, а паплецінай прыжымалі. Барыскі Лаг.
ВЕЙКА (вейко, вэйко) н. Павека. Яна ужэ закрыла вэйкі і не открыла бэльш. На вэйко сеў ечмень. Бастынь Лун. Чалавек спіць, вейкі закрытые, а калі не, дак вейкі адкрытые. Чэшацца вейко, буду плакаць. Тульгавічы Хойн.
ВЕКА (вэко) н. Тое, што і вейка. Вэкі закрывают гочкі, колы чоловэк спіт. Однэ вэко закрыв, а другэе гледыт. Горск Бяроз.
ВЕКЕЦЬ ж. Вехаць. А дзе наша векець муць пасуду, варэйкі? Шкураты Браг.
ВЕНА н. Верхняя вузкая частка ў збанку. У гладышу адбілас вена, а гірка асталася. Шкураты Браг. У гладышцы вузкая вена, нельга вумуць. Бобрыкі Петр.
ВЕНЦА (вэнцэ) н. Тое, што і вена. Вэнцэ загуское у збонковы, нэ можнэ рукы усодыты. Горск Бяроз.
ВЕРАСНІК (вэроснік) м. Верасовы мёд. Вэроснік — мэд хороший, пчэла збірае по борэх, по лугэх. Бастынь Лун.
ВЕРАТ м. Сып на целе. Такі верат па целу, і ён дужа свярбіць. Гэта ні чухотка, а верат, які гэтак само свярбіць. Навасёлкі Свісл.
ВЕРАЦЯНО (вэрэтено, вірцяно) н. Жалезны шпень у жорнах, на якім круціцца верхні камень. У жорнах ёсць верацяно, а на верацяно надзяюць верхні камень. Альхоўка Навагр. У ніжнюм камені е верацяно, на ета верацяно надзяюць камень, які ляжыць навярху. Шкураты Браг. У жорнах е вэрэтено, на вэрэтено накладаем вэрхні камень. Бастынь Лун. Вірцяно ўбіваюць у спыдняк у жорнах. Ваўкавічы Тал.
ВЕРАШЧЭЦЬ незак. Сквірчэць. Жыр у печы на сковородзе верашчыць. Бобрыкі Петр.
ВЕРБАЛОЗНІК (вэрболознік) м. Вербалоз. Коло рэчкі ростеть вэрболознік. Бастынь Лун.
ВЕРХ (вэрх) м. Стык двухсхільнай страхі. Накрылі крышу, а на вэрх положылі вуську. Азарычы Пін. 2. Макаўка. Отсэчы од дэрэвіны вэрха. Азарычы Пін.
ВЕРЦЮХА (вэрцюха) ж. Гліняная міска. Побэлася вэрцюха. Купэла вэрцюху. Дзмітравічы Кам.
ВЕРЦЯГА (вэртэга) ж. Тое, што і верцюха. Вэртэгы булы вэлікые і малые, у ёй тэрлі бульбу і пэклі бабку. Надэрэм на тэртушку бульбы на бабку і спэчэм у вэртэзы. Горск Бяроз.
ВЕРЧ (вэрч) м. Скрутак лыка, лёну, дроту. Трэбо полосы на лапці скруціць у верч. Бобрыкі Петр. Возьмі вэрч і намочы ў воде, буду плесті лапті. Одэрла на жэлезным грэбні лён і скрутіла ў вэрч.
77 👁