2. Невялікі невад, якім ловяць рыбу два чалавекі. Мальцы ўзялі бродзінь і пашлі лавіць рыбу. Моханава В.-Дзв.
БРОУКА ж. Сцежачка па баках дарогі. Каля дарогі ёсць броўка, дык чаму вы ішлі па дарозі, а не броўкаю? Стайкі Барыс.
БРУКЕННІК (брукэннік) м. Лісце бручкі. Брукэннік вэльмі добры на бручцы. Бастынь Лун.
БРУКОЎНІСКА (брукоўніско) н. Поле, на якім расла бручка. Бручку выкопалі, а осталос брукоўніско. Бастынь Лун.
БРУС м. Папярочная планка у граблях, у якую набіваюць зубы. У граблях ёсць цаўё, на канцы цаўя ёсць вілка. На вілку набіваюць брус, а ў брус заганяюць кляцы. Паўлавічы Клецк.
БРУСОК м. Тое, што і брус. У граблях ёсць брусок, куды ўбіваюць зубы. Ваўкавічы Тал.
БРУШКА ж. Бручка. У брушцы трэбо рабіць перасяканя, а то зарасла пыр'ём. Навасёлкі Свісл.
БРУШКАВАЦЬ (брушковаць) незак. Бурчаць (у жываце). У чэрове брушковалі продукты. Бобрыкі Петр.
БРЫЖЫ толькі мн. Рознакаляровыя істужкі, прышытыя да падола спадніцы. Пашый мне спадніцу із брыжамі ўнізі, і каб булі разныя. Шкураты Браг.
БРЫЛЬ м. Выступ у коміне, на які кладуць запалкі. Палажыла сярнічкі на брыль, кап яны не атсыравалі. Моханава В.-Дзв.
БРЫНДЫ толькі мн. Тое, што і брыжы. Пошыла сподніцу і прышыла ў нізу брынды. Горск Бяроз.
БРЫСЬЦІ незак. Плысці. Хлопец скочыў у воду і пачаў брысьці. Жахавічы Хойн.
БУБНЫ толькі мн. Шамкі. Прычапі к сядзёлцы бубны — паедзім у сваты. Якубова Рас. Дай мне бубны надзець каню, паеду ў сваты. Сяляўшчына Рас.
БУБОТКА ж. Бутон. У ергіні многа буботак, а одна буботка расцвіла. Бастынь Лун.
БУГРЫСТЫ прым. Няроўны. Які грунт зямлі бугрысты. Міратычы Кар.
БУЕЧНІК м. Дурнічнік. У булоту много буёчніку ростэ. Бастынь Лун.
БУЗА ж. Багна. Якая буза на балоці, ня можна нох выцягнуць. Сяляўшчына Рас.
БУКЛАШКА ж. Біклага. Налі вады ў буклашку і пайдзём жаць. Моханава В.-Дзв.
БУЛАК м. Калодачка, тронак. Паламаўсё булак у ножыку. Навасёлкі Свісл.
БУЛАЎКА ж. Шпілька. Дай мне булаўку, трэба зашпіліць спадніцу. Моханава В.-Дзв.
БУЛАЎКА ж. Біч цэпа. Дужа затонка булаўка ў цэпі, кепска б'е па снапох. Паляцкішкі Вор. У цэпа добрая, грубая булаўка, добра б'е па снапох. Міратычы Кар.
БУЛАЧОК м. Дзяржанне ў піле. У піле е гамарка, у гамарку ўбіваяцца булачок, за булачок трымаюць рукой, калі пілуюць дрова. Навасёлкі Свісл.
БУЛБА ж. Бульба. Сэшкою булбу обгоняті, копанкамі булбу огрэбаті. Бастынь Лун.
БУЛБАТКА ж. 1. Мыльны пузыр. Дзеці пускаюць з мыла булбаткі. Якая вялікая булбатка. Міратычы Кар. 2. Бурбалка на лу
86 👁