БЛОНКА (блэнка) ж. Лучына, з якой плятуць кашы. Оболону дэрут на блэнкі, а з блэнак плэтэмо кошэле. Азарычы Пін.
БЛОШНІК (блэшнік) м. Палын. Блэшнік — трова дужэ гырка і ростэ коло плэта. Бастынь Лун.
БЛУЗНІЦЬ незак. Трызніць. Блузніць біс памяці ат ціміпратуры. Сяляўшчына Рас.
БЛЫХА ж. Клоп. Блыха дужа сьмярдзіць. Блыха як нап'ецца крыві, то робіцца краснай. Ністанішкі Смарг.
БОБІК м. Свіны страўнік. Забіла сьвіню, почыстіла бобік і наложыла у бобік сала, хай высыт. Бастынь Лун.
БОГНІК м. Багун. Богнік ростэ по болотэх у лесі. Бастынь Лун.
БОДНЯ ж. Вялікая бочка для збожжа. Іды у клець і набэры овса у бодні даты конэвы. Горск Бяроз.
БОЙКА ж. Вязка лёну. Нытрыпаў лёну цэлую бойку. Сяляўшчына Рас.
БОЛЦІК (болтік) м. Палка з кружком на канцы для збівання масла. Болтік біть масло ў бэйцы. Бастынь Лун.
БОМБЛІКІ (бомблікі) мн. Бурбалкі на лужынах у час дажджу. Ідэ дождь, на лужы ізбэгают бомблікы, будэ ішчы дождь. Горск Бяроз.
БОНДА ж. Пасаг. Я дотцэ даў бонду: корову, овэчку, сьвіню і сто грошы. Бастынь Лун. Яго дычка як ішла замуж, то ён ей добрую бонду даў: карову, авечку, кыня і многа грошы. Якубова Рас.
БОНДАЧКА ж. Маленькая булачка. Напякла сёнё аржаных бондачак, і будзям есці з малаком. Міратычы Кар. Маленькая булачка хлеба з астаткаў цеста. Усадзіла хлеп, дзяжу выскрабла лошкай і сьпікла бондачку. Моханава В.-Дзв.
БОНК м. Авадзень. Бонк забільдзеў і паляцеў. Бонк вельмі кусаг кароў. Паляцкішкі Вор.
БОНЬКА ж. Біклага. Ідэмо жаты жыто, трэбо наліты у боньку воды, коб було шчо попыты. Горск Бяроз.
БОР м. Гатунак проса. Бор — ето просо такее, его не зовом просо, а бор. Бобрыкі Петр.
БОРТ м. Тупы край касы. Сагнуўся борт у касе. Барыскі Лаг.
БОРЦЬ (борть) ж. Дрэва, у дупле якога жывуць пчолы. Дрэво з вэлыкым дуплом, дэ могут жыты пчолы, мы зовэмо борть. Горск Бяроз.
БОЎТКІ мн. Бурбалкі на лужынах у час дажджу. Дож ідэ большэй, гледы какіе боўткі на лужах. Горск Бяроз.
БРАЖКА (брашка) ж. Спражка. У рэміні на канцы ёсць брашка. Узяў рэмінь ды як даў мне брашкай, дык вот балела. Ваўкавічы Тал.
БРАЗКОТКІ толькі мн. Шамкі. Надзень каню на шыю бразкоткі, паедзям у сваты. Шкураты Браг.
БРАКАНЕРЫЦЬ незак. Паляваць (пра ката). Кот с самае вэсны і да восяні ўходзіць браканерыць за птушкамі. Навасёлкі Свісл.
БРАХТУН (брэхтун) м. асудж. Хлус. Брахтун ты брахтун, колі ты скажэш праўду? Бастынь Лун.
БРАХТУНКА (брэхтунка) ж. Хлуселька. Ета брахтунка, у ее праўды нет. Бастынь Лун.
БРАЦЦА незак. Жаніцца. Трахім з Марыляй будзіць брацца. Скора будзіць свадзьба. Моханава В.-Дзв.
БРОДЗЕНЬ (бродзінь) м. Вяровачная сетка для сена каню. Ныкрыпай бродзінь сена ўзяць каню ў дарогу. Даўгабор'е Рас.
74 👁