БАЎМАГА (боўмага) ж. Папера. Закруты ў боўмагу мнясо. Горск Бяроз.
БАЎТАЎНЯ (буўтуўня) ж. Сварка. У іх у хаці кажный дзень буўтуўня, і чаго яны ні падзелюць? Сяляўшчына Рас.
БАЎТУН (боўтун) м. асудж. Балбатун. Боўтун, боўтаеш абы-што пупало. Бастынь Лун.
БАЎТУША (боўтуша) ж. Буч, рыбалоўная снасць. Боўтуша робіцца із лозы. Цягнуць боўтушу по канаве і ловяць в'юноў. Бобрыкі Петр.
БАХАЦЦА незак. дзіц. Спаць. Тома, ты бахалася ці не? Ідзі бахацца. Жахавічы Маз.
БАХАЦЬ незак. дзіц. Тое, што і бахацца. Тома, ідзі бахаць із дзедам. Жахавічы Маз.
БАХРАМА ж. Махры. Зрабіла з нітак бахраму і прышыла да рушніка. Моханава В.-Дзв.
БАЦ м. Пацук. Так многа бацаў завялосё, што спасу няма. Трэба кошку на бацаў запусціць. Міратычы Кар.
БАЦЮК м. Падлетак. Па вуліцы пабех бацюк Лазара. Сяляўшчына Рас.
БАЦЯН м. Бусел. Бацян сядзіць у гняздзе. Ністанішкі Смарг.
БАЯЦЬ незак. Гаварыць няпраўду, выдумляць. Што ты мне баяш байкі, бай ды меру знай, гэта ш усё няпраўда. Міратычы Кар. Вот абы-што баіць, а праўды німа. Моханава В.-Дзв.
БАЯРКА ж. Шаферка ў маладухі. Антаніна ш была ў Волькі за баярку, і бацька на вяселлі быў. Моханава В.-Дзв.
БЕГАЦЦА незак. Бегаць (пра карову). Ваша карова бегаецца, трэба весці да бугая. Міратычы Кар.
БЕЗЫМЯННЫЙ (бізымянный) прым. Безыменны. Ударыла бізымянный паліц і дужа баліць. Стайкі Барыс.
БЕКАЦЬ (бэкаті) незак. Бляяць. Овэчкі бэкают. Бастынь Лун.
БЕКЕШ м. Бекеша. Ну, што можна сказаць пра бекеш. Гэта доўгае мушчынскае адзенне з даматканага ці фабрычнага сукна, са зборкамі ў паясе, ніз сшыты ў кліны, вот і бекеш. Вадва В.-Дзв.
БЕЛЬМЫ толькі мн. груб. Вочы. Чаго ты высалупіў свае бельмы? Моханава В.-Дзв.
БЕЛЯХЦЕЦЬ незак. Бялець. Як ты запылілася, у цябе адны зубы беляхцяць. Беляхціць лух ат рассцеленых палотнаў. Моханава В.-Дзв.
БЕРАСЦЕНЬ (берасьцень) м. Стары пабіты збанок, аплецены бяростай. Берасьцень мы завём, калі стаўбунок нямношка паб'ецца. Мы тады яго бяростай апкруцім, і ён нам служыць доўга, гэты берасьцень. Касталомава В.-Дзв. Пабіўся стаўбун, дык я ўзіла апкруціла бяростай. Добра будзіць берасьцень крупы ссыпаць. Моханава В.-Дзв.
БЕРВА (бэрва) ж. Кладка праз рэчку. Ті однэ бэрвэно, ті два, ті жэрдіно — гэто однэ: бэрва. Бэрву положылі праз рэчку тоўстую, добра пэрэходыті. Бастынь Лун.
БЕЧЫЦЦА незак. Пра перыяд палавой актыўнасці ў авечкі. Наша авечка бечыцца, хоча да барана. Казлы Міёр.
БІЛА н. Набіліцы. Наста пірыстала ткаць кросны, прыціснула да кужалю біла. Моханава В.-Дзв. Трэбо уложыты бэрдо у было. Повэсыла было і уложыла у было бэрдо. Горск Бяроз.
БІЛА н. Біч (цэпа). Прывяжы біла да цапілішча. Бярозкі Хойн.
102 👁