ЯКГО'ЦЬ прысл. Чуць, ледзь. Во налажыў сена на вое, конь якгоць валачэ. Цяжка, конь якгоць вязе. Навасёлкі Свісл. Я'МКА I ж. Упадзіна ў верхняй пярэдняй частцы грудной клеткі. Дзярэ кашаль у ямцы. Міратычьі Кар. Я'МКА II ж. Пячурка. Азьмі ківешо i заграбі жар у ямку. Бобрыкі Петр. ЯРГІ'НЯ (ергі'ня) ж. Вяргіня. Я у гэтым году насаділа много ергіні. Бастынь Лун. ЯРО'Т (еро'т) м. Ярмо. Ерот лежыць на шыі ў волоў, a кульбака пуд шыей. У ероце дзірочка i ў кульбацы. Бобрыкі Петр. ЯРЭ'М ЕЦ (ерэ'мец) м. Toe, што i ярот. Волы ў пару золыгаті i ў ерэмец запрэгаті. Бастынь Лун. Я'СЕЧКА ж. Невялічкая падушачка. Вазьміце ясечку i прыляшце, аддахніце. Ністанішкі Смарг. Я'СІК м. Toe, што i ясечка. Мама, дай ясік, я палажу сабе пад галаву. Ністанішкі Смарг. Я'СЛА ж. Дзясна. Зуба вырвала, i ясла распухла i боліт. Горек Бяроз. Я'СНА ж. Тое, што i ясла. Зубы сідят у яснах. Заболелі ясны. Зубы выраслі ў мэнэ, i ясны нэ болелі. Азарычы Пін. Я'ТКА ж. Пячурка. Вуграбі жар із печы ў ятку. Шкураты Браг. ЯЧА'И м. Дзірка ў верхнім камені жорнаў для засыпкі збожжа. У верхнім камені ячай, у ячай мы сыпім зерне i мелім. Сяляўшчына Рас. Я'ЧАННЕ (я'чання) н. Ячнішча. Ячмень жжалі, a ячання асталося. Барыскі Лаг. Каровы ны ячанні ходзюць. Ваўкавічы Тал. ЯЧАЯ' (ечы'я) ж. Toe, што i ячай. Ечыя есть у жорнах у верхнім камені, Бастынь Лун. ЯЧМЕ'НІСКА (ячме'ніско, ечмэ'пыско) н. Toe, што i ячанне. Рос ячмень, a ак жжалі, засталосё ячменіско. Міратычы Кар. Трэба ўзараць ячменіска. Навасёлкі Свісл. Жані овзчкы' на ечмэныско. Горек Бяроз. ЯЧМЕ'НІШ ЧА (ячме'нішчо) н. Toe, што i ячанне. Гані авечак на ячменішча, ячмень ужо убралі. Альхоўка Навагр. Ячмень скасілі, асталося ячменішчо. Старае Сяло Зэльв. ЯЧМЕ'НКА ж. Ячная салома. Ідзі прынясі ячменкі i падкінь карове. Ністанішкі Смарг. ЯЧМЯ'НІШ ЧА н. Toe, што i ячанне. Пасвіў авечак на ячмянішчы. Ністанішкі Смарг. Я'ЧНІСКА (я'чніско) н. Toe, што i ячанне. Ячмень убралі, ocтолосо ячніско. Азарычы Пін. ЯЧНЯ'НКА ж. Toe, што i ячанне. Пасвіў карову на ячнянцы. Паляцкішкі Вор. ЯЧЭ'ЙКА ж. Toe, што i ячай. У верхнім камяні ёсць ячэйка сыпаць збожжа, калі мелюць. Якубова Рас. Я'ШЧЫК м. 1. Драўлямая пасудзіна для масла. Узялі ў яшчык масло на полудзнь. Яшчыкы булі чэтвэрть- i повлітровые. Горек Бяроз. 2. Дашчаны насціл у жорнах, на якім ляжыць ніжні камень. Зрабіў у жорны яшчык, a ў яшчыку зрабіў акно для ссыпу мукі. Барыскі Лаг. 3. Аконная шуфляда. У вокновы, у яшчыковы есть штыры часті. Сподняя часть ■— сподак. На сподак ставят два стоякьі, а на стоякы кладэцца шапка, гзто усэ зовэцца яшчэком. Горек Бяроз
Дадатковыя словы
ергіня, ечмэпыско, ямка, ярэм, ятка, ячаи, ячменка, ячнянка, ячніска
4 👁