Старонка 199
◀ / 210 ▶
ШАМЯШЫНА ж. Перхаць. От у галаве багата завялося шамяшыны, аж косы белыя сталі. Шкураты Браг. ШАПАРНУЦЬ (шыпарнуць) зак. Шапнуць. Пычыкай, я табе хачу нештычка на вушка шапарнуць. Касталомава В.-Дзв. Мама мне шыпарнула на вуха, што возьміць міне с сабой. Моханава В.-Дзв. ШАПАЧКА ж. Пладаножка жолуда. Жолуць сядзіць пяткай у шапаццы. Барыскі Лаг. У шапаццэ лежыць жолуд. Бобрыкі Петр. Жалудкі шчэ ня сыпаліся і шчэ ў шапачках сідзяць. Шкураты Браг. ШАПКА ж. 1. Перакладзіна над вушакамі (у вокнах, дзвярах). На спадак ставят два стоекы, а на стоекы клодэцца шапка, гэто усэ зовэцца яшчэком. Горск Бяроз. Паставіў вушакі ў дзвярах, а на верх палажыў шапку. Альхоўка Навагр. Поставів вушакі у дзверах і накрыв шапкой. Бастынь Лун. У ушаку шапка, на версе на ушакох ляжыць шапка. Паляцкішкі Вор. У вокнах пыставіў аўшакі і наверх палажыў шапку. Сяляўшчына Рас. 2. Верхні сноп, якім накрываюць бабку. Ідзі пыскідай шапкі з бабак, хай жыта сохніць. Моханава В.-Дзв. Састаў снапы жыта ў мэтлікі і накрый шапкай. Барыскі Лаг. ШАПКА ж. Брус у калёсах, які служыць асновай для драбін і ляжыць на восі. Шапка ляжыць на вузалаваку. Вузалавак і шапка скрапляюцца шворанам. Навасёлкі Свісл. ШАРАФАН м. Сарафан. На цябе добра будзіць мой шарафан. Ністанішкі Смарг. ШАРГАЛОМ (шарголом) м. Вялікі вецер. Колі бувае большая бура, тоды бувае і большы шарголом. Шарголом дуе сільно. Бастынь Лун. ШАРСЦІННЕ (шарсьціння) н. зборн. Доўгая шэрсць на карку свіней. Забіла кыбына, вырвала шарсьціння і буду дзелаць шчэтку. Даўгабор'е Рас. ШАРШОК м. Слабы гук у вуллі зімой. Хадзіў пчол слухаць, шаршок чуваць, пчолкі жывуць. Касталомава В.-Дзв. ШАРШУБЕЛЬ м. Спуск. Перш-наперш ачышчаюць дошку шаршубелем. Навасёлкі Свісл. ШАРШЭПКА ж. Тое, што і шаршубель. Шаршэпкай посьле сокэры гэблеваты дэрэвыну. Посьле шаршэпкі трэбо гэблеваты гэбліком. Горск Бяроз. ШАСНАСТКА (шэснастка) ж. Пасудзіна як мера вагі ў паўтара пуда. Зроблена шэснастка жыто мэраты. Горск Бяроз. ШАСТАК м. устар. Чалавек, які меў шостую частку зямлі ад надзела. Я паўгрунта, ці шостую частку, дастаў зямлі, і міне называлі шастаком. Міратычы Кар. ШАСТОК м. 1. Жэрдка, падвешаная ўверсе перад печчу. Павесь кулёк на шасток. Моханава В.-Дзв. 2. Насціл у асеці для сушкі снапоў. На шасткі ставілі снапы сушыць. Вароніна Рас. ШАСТУН (шэстун) м. Сяннік, набіты саломай. Трэба на пэл напхаці шэстуна, коб добрэ було спаті. Бобрыкі Петр. ШАСТУНЫ толькі мн. Шамкі. Пазыч мне шастуны, поеду ў сваты. Азарычы Пін. ШАСТУХА (шэстуха) ж. устар. Шостая частка зямлі ад надзела. У его зэмны шэстуха ад участка. Горск Бяроз. ШАСЦЁРНЫ (шасьцёрны) прым. Вытканы ў шэсць нітоў (пра палатно). Шасьцёрныя радзюшкі ткуць у шэсьць панажоў і шэсьць нічальніц. Міратычы Кар.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 210 ▶