Старонка 19
◀ / 210 ▶
БАГУННІК м. Кусты багуну. Там у балоці дужа многа багунніку, ат якога баліць гылыва. Я туды ў ягады ні пайду, бо там многа багунніка. Моханава. В.-Дзв. БАДЗЮЛІ мн. Ваўчкі. Пышла я ў гарот, дык як налезла ў спадніцу бадзюлёў, дык ні атрасціся ат іх. Улезла ў бадзюлі, як нычыпалася сучык за андырак. Якубова Рас. БАДЗЮЛЬКІ мн. Шышкі дзядоўніка. Як улезла ў дзядоўнік, дык бадзюляк нычыплялася за спадніцу. Якубова Рас. БАДУЛЬКІ (бодулькі) мн. Ігліца. Пыд хвэйкою нападала мнэго бодулёк. Азарычы Пін. БАЙКІ прысл. Добра. Ну, байкі, я табе прашчаю гэта. Ну, байкі, хай будзе гэтак, як ты хочаш. Ну, байкі, я пайду карову падаю. Навасёлкі Свісл. БАЙСТРУКІ мн. Кураняты, якія вывеліся самасадам. Ты ж надумай, вышлі ў крапіві байструкі, кура вывела. Бастынь Лун. БАЙСЯЛІЦЬ (бойсяліті) незак. асудж. Гаварыць абы-што. Што ты ўсё бойсяліш абы-што? Бастынь Лун. БАКАВІЦА (боковіца) ж. 1. Бакавая частка ложка. Боковіцу ў ложку зробіў завузко. Бастынь Лун. 2. Бакавая частка ў ткацкім станку. Дзяржы бакавіцы, будзям закладаць падношкі і навоі. Міратычы Кар. БАКОВАЧКА (бэкэвочка) ж. Бакавая скрынка ў куфры. Бэкэвочка у куфры, а ў бэкэвотцы ніткі лежать. Бастынь Лун. БАЛА (бало) пабочн. сл. Бывала. Міратычы Кар. БАЛЕЧКА ж. Папярочная планка ў граблях, у якую набіваюць зубы. На грабліско трэбо набыты балечку, а ў балечку набыты зуб'я. Горск Бяроз. БАЛОНКА (булонка) ж. Шыба ў акне. Булонку нада ўставіць у вакне, а то дуіць. Моханава В.-Дзв. БАЛОНЬ ж. Слой драўніны з гадавымі кольцамі. Калі разрэзаць хвойку папярок, дык усярэдзіне будзя сарцавіна, а кругом балонь. Па балоні можна ўзнаць, колькі гот хвойцы. Колькі гот хвойцы, толькі будзя і кольцаў у балоні. Барыскі Лаг. БАЛОТА н. Гразь. Дошч пашоў і нарабіў балота. На вуліцы такое балота, што ні прайсці. Ністанішкі Смарг. БАЛОТА (болото, булото) н. Сенажаць па сухом месцы. Поедзім балота касіць. Навасёлкі Свісл. Булота, луг, булотнэ і луговэ сено плохэе. Бастынь Лун. Роўное і сухое место, дзе му косім, му зовом болотом. Бобрыкі Петр. БАЛТУШКА (болтушка) ж. Пойла для цялят. У болтушку улі молока і попоі тэлёнка. Бастынь Лун. БАЛХВА (болхва) ж. Баваўніца. Хвартух потканы болхвою чорнэй і краснэй. Азарычы Пін. БАЛЬКАВОЕ (балькавоё) н. Барыш, магарыч. Будзім піць гарэлку за балькавоё, я ж хату прадала. Міратычы Кар. БАНАЧКА (баночка) ж. Кольца, якім прымацоўваецца шыйка касы да касся. Надзень баначку і забі клінка, коб не спадавала коса с косья. Бобрыкі Петр. БАНЕЧКА ж. Бурбалка на лужынах у час дажджу. От оплава сільная, аж банечкі схапаюцца. Бастынь Лун. БАНКА ж. 1. Жалезнае кольца на ворчыку. Набіта банка на ворчык, а да банкі прыдзеланый крук, за які цыпляюць плух. Сяляўшчына Рас. 2. Кольца, якім прымацоўваецца шыйка касы да касся. Купіў банку, пайду касу ладзіць. Карабаўшчына Бабр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 210 ▶