СХОДКІ (схоткі) мн. 1. Тое, што і сходзікі. Пагнілі схоткі на ганку. Купіск Навагр. 2. Лестка ў лесвіцы. Прыгатовіў схоткі, кап зрабіць лесьніцу. Касталомава В.-Дзв. СХНУЦЬ незак. Сохнуць. Повесь коротыша коло пэчы, хай схнэ. Бастынь Лун. СХОМАЦЬ зак. іран. З'есці. Прасілі ў мяне хлеба, не дала, сама схомаеш. Шкураты Браг. СХУНЯ ж. Палатняная торба для зерня, з якой сеялі ўручную. Са зрэбна полотна шылі схуні, у схуні сыпалі жыта і сеялі з іх. Бастынь Лун. СЦВЯРЧОК (ствэрчок) м. Цвыркун. Я шчо, нэ бачыв ствэрчка? Азарычы Пін. СЦЕБЯЛІНА (стэбэліна) ж. Сцябло. Колос добрый, і стэбэліна товста. Горск Бяроз. СЦЕБЯЛОК м. Жэрдка, падвешаная ў версе на печы. На печы зроблены сцебялок, дзе вешаім плаця. Разьвесь кросна на сцебялок. Міратычы Кар. СЦЕЖАР (стэжор, стэжэр) м. 1. Жэрдка, вакол якой кладуць стог. Поставэмо стэжэра сыно стоговатэ. Дзмітравічы Кам. Зробілі одзёнок, поставілі стэжора і будом сено класьці ў стог. Бобрыкі Петр. 2. Падсцілка для стога. Стэжэр зробілі, а тэпэр будэм сэно класті ў стыг. Бастынь Лун. СЦЕПКА ж. Варыўня. Маленькую сцёпку зрубілі, там малако стаўляем і варава. Шкураты Браг. СЦІЖЛА ж. Чарада кароў. Велікая сьціжла ідзе товару домой. Бобрыкі Петр. СЦЮДЗЕНКА ж. Халодная вада. Ой, як жарка, дай мне сцюдзёнкі абдацца. Моханава В.-Дзв. СЦЯБЛО н. Жэрдка, вакол якой кладуць стог. Пасярот сьцежара ставяць сьцябло кап ні разваліўсё стох. Навасёлкі Свісл. СЦЯГ (сьцях) м. Азярод (прыстасаванне для сушкі збожжа). У сьцях зярэдзюць усё: снапы, гарох, віку, галоўкі лёну. Стайкі Барыс. СЦЯГА (сьціга) ж. Сцежка. Сьціга вас давядзець аш дадому. Якубова Рас. За гумном ідзець сьціга, і вы сьцягой ідзіці. Я пайду па сьцяге, а ні па дарогі, па сьцяге бліжэй. Сяляўшчына Рас. СЦЯГНО (стёгно). н. Шынка. Добрэ стёгно вэндліті. Бастынь Лун. СЦЯНА (сьцяна) ж. Мера асновы, палатна даўжынёй на хатнюю сцяну. Аснавала я пяць сцен кужалю. Паляцкішкі Вор. Аснывала восім сцен пачысся ў дзесіць пасым. Якубова Рас. СЫВАРАТКА ж. Сыроватка. Аттапіла мылыка і зьліла сываратку. Моханава В.-Дзв. СЫЗМА м. і ж. Вельмі скупы чалавек. І сызма ш ён, нічога нікому ні дасьць. Якубова Рас. О, гэта сызма берда не пазычыць, йіна скажыць, што німа. Сяляўшчына Рас. СЫНОВЕЦ (сыновэц) м. Пляменнік. Ко мнэ прыехов сыновэц у госты, сын майго брата. Горск Бяроз. СЫРНІК (сэрнік) м. Клінок. Сырыквашу нада аттапіць, уліць у сырнік і аццадзіць. Сяляўшчына Рас. Аттапіла малако, уліла ў сырнік і ацціснула сыр. Ваўкавічы Тал. Трэбо помэтэ сэрнік. Дзмітравічы Кам. Тварох ллюць у сырнік і кладуць пат камушок, паліжаўшы пат камушком ён ужэ робіцца сырам. Пашыла сырнік, буду рабіць сыр. Стайкі Барыс.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁