Старонка 168
◀ / 210 ▶
СТАНОК м. Папярочная планка у граблях, у якую набіваюць зубы. Поломаўса ў граблях станок. Трэбо ўбіті зуба ў станок. Німа ў мэнэ доброго станка на граблі. Азарычы Пін. СТАНОЎКІЙ (стоновкій) прым. Непраточны, стаячы (пра ваду). Там за гародам station станоўка вода, стоіт на одном месті і не высыхаіт. Бастынь Лун. СТАНЦЫЙКА ж. Пакойчык. Быў адзін пакой, разгарадзіў, зрабіў дзве станцыйкі. Паляцкішкі Вор. СТАНЦЫЯ ж. Пакой. Мая хата новая із каморамі, із станцыямы. Хочэ сын, коб одэлітыс, і хочэ, коб батько даў одну станцыю, а тры станцыі ў хаты. Горск Бяроз. СТАРАНА ж. Прыстаронак, месца ў гумне паабапал току, дзе складваецца збожжа. У таку по боках е старана ці астаронак, однэ і тэ. У старану ложать снопы. Бастынь Лун. Старана была ў гумне, і мы клалі туды снапы. Жахавічы Маз. Калісь старана была ў гумне. Старана гэта адгароджвалася запекам. Міратычы Кар. СТАРАСТА (староста) м. Сват (на вяселлі). Староста — гэтый самэ старшый на вэсэллі. Вэн гледыт за всэм на вэсэллі, кэб було добрэ. Азарычы Пін. СТАРОГАЦЬ (сторогоТы) зак. Патузаць аснову. Ходы до мэнэ і поможы стороготы мнэ основу, буду кросна навываты. Горск Бяроз. СТАРЧАК (сторчак) м. Дрэва з абломанымі сукамі. Стоіть сторчак пры дорозі без сукоў. Бастынь Лун. СТАРЫК м. Поўня. Молодічок, колі настае серпок, а тогды молодічок у другэй квадэ, поўны месяц — ето ўжэ старык. Посьле старыка ўжэ рушэнье месяца. Бастынь Лун. СТАЎБУН м. Збанок. Падаіла карову і малако працадзіла ў стаўбун. Прынясі с істопкі стаўбун мылыка. Моханава В.-Дзв. СТАЎПАК (стоўпак) м. Кветаноснае сцябло (цыбулі, шчаўя і да т. п.). Стоят на цыбулі стоўпакы. Горск Бяроз. СТАЎПЕЦ (стоўпец) м. Папярочная планка у граблях, у якую набіваюць зубы. Трэба ў стаўпец набіць зуб'я, і граблі будуць гатовы. Адламаўся стаўпец у граблях. Заазер'е Віл. Зрабіў стаўпец у граблях. Ністанішкі Смарг. Добры дубовы стаўпец да грабляў, нада набіць у яго зубаў. Раўбічы Мін. Выдрылюй ты мне стаўпец на граблі. Навасёлкі Свісл. Убі ў стоўпец зубу. Бобрыкі Петр. СТАЎПЕЦ м. Драўляная падстаўка для трапання лёну. Калі ёсць стаўпец, тады ляхчэй трыпаць лён, рука не баліць. Палажыў лён на стаўпец і трапі. Моханава В.-Дзв. СТАЦІВА ж. Бакавая частка ў ткацкім станку. Трэба ўнесьці стацівы ў хату, будзім ставіць і ткаць кросна. Дзяржы стаціву, а то ўпадзя. Паляцкішкі Вор. СТАЦІВІННЕ (статівінне) н. Тое, што і стаціва. Ставімо статівінне і збіваемо збоінамі. Азарычы Пін. СТАЮШКА ж. Прыстасаванне, дзе дзеці вучацца стаяць. Пыстаў дзіця ў стаюшку і хай стаіць. Моханава В.-Дзв. СТАЯК (стыяк) м. Комін ад столі да страхі. Зрабіў печ, а стыяк буду заўтра вывадзіць на страху. Касталомава В.-Дзв. СТАЯК (стояк) м. Бакавы вушак. У вокновы ў яшчэковы есть штыры часткы: сподня часть — сподак, на сподак ставять два стоякы, а на стоякы кладэцца шапка. Горск Бяроз. СТАЯН (стоян) м. 1. Сухі колас у жыце. Нішчымнэе жыто, однэ стоянэ, нэ будэ хлеба. Узяв стоян і нэ однэго зэрнэ нэма. Аза-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
73 👁
◀ / 210 ▶