Старонка 167
◀ / 210 ▶
СТАДА ж. Статак. Ідзець стада кароў на пасту. Стада кароў пасецца па лянішчы. Ністанішкі Смарг. 2. Натоўп, група людзей. Стада людзей вялікая пашла лён слаць. Ністанішкі Смарг. СТАДНІК м. Бык. Прывялі стадніка ў чэрэду. Шкураты Браг. СТАЖАРЫННЕ (стожарыньне) н. Стажар'е. Зроблю стожарыньне і буду класьці стожка. Азарычы Пін. СТАЖЭЧАК м. Укладка дроў у форме стога. Стажэчак дроў злажыў на зіму. Навасёлкі Свісл. СТАЙЛО н. Сук на дрэве, на якім ставяць калодны вулей. Зламалі стэйло і выбралі з колоды мэд. Бастынь Лун. СТАЙЛО н. Памост на дрэве, дзе стаяць вуллі. Стайло — место ў лесе на дзеравіне, дзе стояць вулье. Бобрыкі Петр. СТАЙНО н. 1. Дэталь у прасніцы, да якой прывязваецца кудзеля. У прасьніцы ёсь стайно, да якога прывязваюць кудзелю. Ваўкавічы Тал. 2. Падстаўка, якой карыстаюцца пры трапанні лёну. Палажыў павесма лёну на стайно і траплю лён. Сяляўшчына Рас. СТАЛЬВАГА (стыльвага) ж. Трайны ворчык для пары коней. Дай мне стыльвагі запрэхчы пару коней у плух. Моханава В.-Дзв. СТАЛЬНІЦА (стольніца) ж. Шуфляда ў стале. У столе е стольніца, куды кладэмо шчо пупало: ніткі, голкі, клубкі. Азарычы Пін. СТАЛЬНІЦА ж. Сталяніца. На столь нехапіла адной стальніцы. Шкураты Браг. СТАЛЬНІЦА (стэльніца) ж. Верхняя плоская частка стала. Помый стэл і стэльніцу стола. Бастынь Лун. СТАЛЬНІЧКА (стольнічка) ж. Драўляная дошчачка, на якой крышаць сала, цыбулю. Стольнічка — ето досочка, на якой мы рэжам сало, м'ясо, цыбулю і ўсё. Бастынь Лун. СТАЛЯВАННЕ (сталяване) н. Столь. Зрабіў хату, а цяпер буду рабіць сталяване. Сталяване кладзецца на бэлькі. Паляцкішкі Вор. СТАМАДЗЮК м. асудж. Брудны чалавек. Стамадзюк, ты ня можаш сябе апратаць. Шкураты Браг. СТАН м. Талія. Мыя прыбабушка ўсё кызала пояс на стан, а цяпер усе кажуць стан. У яе недобры стан, некрасівы. Моханава В.-Дзв. СТАН м. Колькасць палатна, неабходная на кашулю. Одрэзала на сорочку стан полотна і пошыла сорочку. Азарычы Пін. СТАН м. Верхняя частка сукенкі. Прышыла стан у сукенцы. Бастынь Лун. СТАН м. Чатыры колы ў калёсах. Учора я купіў цэлы стан пакот. Моханава В.-Дзв. СТАНДАРА ж. Адзін з драўляных слупоў, які служыць фундаментам. Копаюць чэтыры яму, у кожну яму стаўляюць по одной стандары, а на стандары кладуць пудваліны кругом зруба. Одну стандару пад вугал укопаў. Бобрыкі Петр. Пуд хату стаўляюць стандары, а на стандары кладуць первы вянок. Шкураты Браг. СТАНІК м. Ліфчык. Надзень станік, а тады ныдзівай сукенку. Моханава В.-Дзв. СТАНОВІСКА (стоновіско) н. Агароджанае месца на полі, у лесе, дзе летам трымаюць жывёлу. Трэбо товар гнаті ў стоновіско. Бастынь Лун. СТАНОГА (стонога) ж. Макрыца (насякомае). Як мныго стоног у кутковэ. Дзмітравічы Кам.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
74 👁
◀ / 210 ▶