Старонка 166
◀ / 210 ▶
СПАМЫ'ЛАК (спомы'лок) м. Памылка. Ета був спомылок. Бастынь Лун. СПАНА'ДЗІЦЦА (спана'діцца) зак. Панадзіцца. Спанадівса до ее ходіть хлопец. Бастынь Лун. СПА'НКА ж. Пістон. Уцягні шнуркі ў спанкі, а то туфлі зваляцца з ног. Навасёлкі Свісл. СПАРКАВА'ЦЦА зак. Падружыцца. Спаркаваліся двое. Міратычы Кар. СПАРО'ЦЬ зак. іран. Разбудзіць рана. Што ты мяне спарола ні свет ні зыра і ні дыла спаць мне? Моханава В.-Дзв. СПА'РЫЦЬ зак. Зварыць бульбу ў шалупінах. Бульбы чыгун спарыла. Ваўкавічы Тал. СПАРЫШЫ' толькі мн. Гліняныя гаршчочкі, злучаныя ручкай. Памый спарышы, трэба ісьці несьці кысцам. Моханава В.-Дзв. СПАС м. Ратунак. Німа спасу ат гэтых дзяцей, усе яблакі апшчыпалі. Моханава В-Дзв. СПА'СНЫЙ прым. Непераборлівы (на яду). Вэн у мэнэ спасный, што я дам, то і есть. Вэн обжырный, спасный, богато есть. Бастынь Лун. СПАХАЛО'ВЫЙ прым. Псіхічна хворы. Пашоў па вуліцы спахаловый чалавек. Гэта спахаловая дзеўка, йіна нічога ні скажыць. Што ты гаворыш са спахаловым чалавекам. Сяляўшчына Рас. СПЕ'ШКА ж. Скараспелка. У мяне спешка пычыла цьвісьці, скора будзіць бульба. Моханава В.-Дзв. СПІНА' ж. Вільчык саламянай страхі. Пакрыў страху саломай, а цяпер трэба задзелаць сьпіну на версі страхі. Альхоўка Навагр. Па саломенай крышы, на самум вярху, е сьпіна, якая засыпаецца кастрыцаю. Шкураты Браг. СПЛЕ'ТАЦЬ незак. Сплятаць. Трэбо кросны посморгаць дай сплетаць. Бобрыкі Петр. СПРЫХ м. Вязальны пруток. Таўстыя спрыхі, дрэнна вязаць камізэльку. Адзін спрых правязала. Ністанішкі Смарг. СПУСК м. Кужаль. Ободрала лён на залезный грэбень, кайстра і обдзіркі пошлі на посьцілкі, а спуск на сорочкі. Бобрыкі Петр. СПУСКАВА'ТЫЙ (спускова'тый) прым. Адхонны (бераг). Бераг рэкі спусковатый. Бастынь Лун. СПУСТ м. Фуганак. Спуст справляты доскы. Горск Бяроз. СПЫ'РНІК м. Спарыння. О, ак много спырніку ў жыті, чорна-чорна. Бастынь Лун. СРАЙХО'ДЫ мн. Старыя боты з адрэзанымі халявамі. Былі у мяне старыя боты, парваныя, я адрэзаў галянішчы і зрабіў срайходы, вот буду ў срайходах каля дому хадзіць. Надзень страйходы і ідзі на балота сена грэбці. Брусы Мядз. ССЫ'ПАНКА ж. Вялікая бочка для збожжа. Бувала, у нас былі ссыпанкі па 20—25 пудоў. Старонка Асіп. ССЫ'ПКА ж. Насыпка. Купіла тавару на ссыпку, пашыла ссыпку і ўсыпала курынаё пер'е. Міратычы Кар. СТАВЕ'НЬКА (стовэ'нька) ж. Станок для матавіла. Зламаласа стовэнька ў мотовіла. Бастынь Лун. СТАВО'К м. Сталюга. Положы дэрэвіну на ставок і рэж на дрова. Азарычы Пін. СТАВЫ' толькі мн. Ткацкі станок. Нада зьбіць ставы, будзім нывівать кросны. Ваўкавічы Тал. У ставах е жураўка, у ету жураўку му кладом навойку. Бобрыкі Петр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 210 ▶