СМЯЦЕНЬ (сметэнь) м. Сажа (хвароба злакавых раслін). Сметэнь ростэ у ечмэнёвы. Горск Бяроз.
СМЯЦЮР (смэтюр) м. Жаваранак. От смэтюр у жыті красіво спэвае. Бастынь Лун.
СМЯЦЮХ (смэтюх) м. Тое, што і смяцюр. Смэтюх над жытом спэвае так: тюр-тюр-тюр! Бастынь Лун.
СНАВАЦЬ незак. Хадзіць без справы. Чаго ты тут снуеш узат і ўперат без толку? Ідзі рабі работу, а ні снуй. Моханава В.-Дзв.
СНОЎНІЦА (сныўніца) ж. Прыстасаванне, пры дапамозе якога снуюць кросны. На сныўніцы насньшала губэк пять кужэлю. Бастынь Лун.
СНУЙКА ж. Тое, што і сноўніца. Снуйку трэба прыбіць, будзям снаваць кросна. Паляцкішкі Вор.
СНУЙНІЦА ж. Тое, што і сноўніца. Кросна снуюць на снуйніцы. Міратычы Кар.
СНЯГОЎЦЫ (снегоўцы) мн. Гумавыя боты. Наложы на ногі снегоўцы. Бастынь Лун.
СНЯЦЕЙ (снэтэй) м. Тое што і смяцень. У ечменю мнэго ростэ снэтэю. Снэтэй чорный, бы сажа. Горск Бяроз.
СОНЕЧНІК м. Сланечнік. Сонечніку богато ў городзе, будзе богато семечэк. Бобрыкі Петр.
СОПКА ж. Магільны насып. Нябошчыка зыкыпалі і насыпалі бальшую сопку. Якубова Рас.
СОПУХА ж. Чалеснікі. Заніскую зрабіў сопуху ў печы, і саган ня лезе. Паляцкішкі Вор.
СОСКА ж. Лядзяк. На страсе вісяць соскі. Што ты соску смокчыш? Гэта ш лёт. Сімакава Кар.
СОЎНЕШНІК м. Сланечнік. Пасадзіла соўнешніку на семячко. Жахавічы Маз.
СОШКІ мн. Прымітыўны ткацкі станок. У пыдлогу ўбівалі сошкі, а ў сошкі клалі воротылы, на однэм воротылы пража, а на другэм полотно. Так колісь на сошках і ткалі, а ставов не було у нас. Бастынь Лун.
СОШКІ мн. Часовая ўкладка лёну на полі. Пыднялі лён і пыставілі сушыць у сошкі. Сяляўшчына Рас.
СПАВІВАЛЬНІК м. Спавівач. Нада рабёнка спавіць. Я зрабіла шырокі спывівальнік, добра будзіць спывіваць. Моханава В.-Дзв.
СПАГОНЧЫВЫЙ (спогэнчывый) прым. Злапамятны. Вэн чэловек спогэнчывый. Бастынь Лун.
СПАДАК м. Ніжні камень у жорнах. Ніжні камінь у жорнах завем спадак, а верхні камінь — верхняк. Старонка Асіп.
СПАДАК (сподак) м. Падаконнік. Знашоўса бэцька — грыбок, і гніе ў вакне спадак. Навасёлкі Свісл. У вокновы ў яшчэковы есть штыры часткы. Сподняя часть — сподак. Горск Бяроз.
СПАДАК м. Збітыя дошкі, якія кладуць на дно воза. У калёсах па баках палажыў гнаёўкі, а па сярэдзіні спадак палажыў. Вострава Маст.
СПАДЛОБ'Я прысл. Спадылба. Йіна на мяне паглядзела спадлоб'я і пышла дамоў. Моханава В.-Дзв.
СПАДНЯК (спыдняк) м. Ніжні камень у жорнах. Сподні камінь у жорнах завецца спыдняк. Ваўкавічы Тал.
СПАЛЕНКІ мн. Арэхі з чорнай мякаццю ў сярэдзіне. Ой, так много на орэшыне спаленак, от моланка попаліла. Бастынь Лун.
88 👁