Старонка 163
◀ / 210 ▶
зрабіць скрыню ў калодзесь, а то старая згніла. Навасёлкі Свісл. 4. Яслі, у якіх даюць сена жывёле. Прынясі каню сена і ўкінь у скрыню, хай конь есьць. Моханава В.-Дзв. 5. Прыстасаванне для захавання збожжа. Скрыня стаяла ў сенцах. У скрыні было чатыры засека, ў засекі сыпалі дабро. Старонка Асіп. СКРЫПЕЛЬ м. Ядавітая непраўдзівая апенька. Скрыпель — грыбы, якраз як апенькі, алі вонэ сіневатые. Бастынь Лун. Скрыпель — грыб, расце на дубовым пні. Жахавічы Маз. СКРЭМНІЦА ж. Конская шчотка. Вазьмі скрэмніцу і пачысьці каня. Жахавічы Маз. СКУГІТАЦЬ незак. Пішчаць. Пырысяты скугічуць, хочуць есьці. Моханава В.-Дзв. СКУМАТ м. Абрэзак. Нешта ў цябе пысьля кройкі многа скуматоў засталося. Моханава В.-Дзв. СКУПЯРДЗЯ (скупірдзя) м і ж. абразл. Скупеча. Ён скупірдзя, у яго нічога ні дыстаніш. Йіна быльшая скупірдзя, нічога ні дасць табе. Моханава В.-Дзв. СКУПЯРДЗЯЙ (скупірдзяй) м. абразл. Тое, што і скупярдзя. Што ты хочаш ат гэтага скупірдзяя? Табе гэты скупірдзяй нічога не пазычыць. Моханава В.-Дзв. СКУРАЧ м. Кажан. У маём склепе пат бэлькай вісіць скурач. Скурач днём спіць, а ночу лётая. Навасёлкі Свісл. СКУРЛАТ м. Тое, што і скурач. У склепі многа скурлатаў завялося. Скурлаты страшныя, яны ночу летаюць. Я бачыў скурлата з крыламі. Паляцкішкі Вор. СЛЕДЗЬ (следь) м. Селядзец. Даўней мы звалі следь, а тэпэр зовуть селёдка. Бастынь Лун. СЛЕНЬ (сьлень) ж. Луска. От сьлень засохла, не можно адскрэбці рыбу, не свежа. Жахавічы Маз. СЛЕПЕТНІ (слепэтні) мн. Дзікія пчолы. Е пчолы слепэтні. Ето не свое пчолы, а дзікія. Бастынь Лун. СЛЕПЯНДЗЯ (сьліпіндзя) м. і ж. абразл. Сляпы. Іна сьліпіндзя, нічога не відзіць. Моханава В.-Дзв. СЛЕТНІК (сьлетнік) м. устар. Стары або зняможаны конь, якога набывалі па таннай цане звычайна вясной з мэтай выкарыстання летам. Давыдзькова Пол. СЛЕЗІНА (слёзына) ж. Сляза. Што то вон унылый і нэвэсёлый, і слёзына на воку. Горск Бяроз. СЛІШЧА н. Сцелішча. Лён пыслалі на слішчы. Сяляўшчына Рас. СЛОН (слэн) м. Услон. Пыстаў слон к сталу. Моханава В.-Дзв. Садэтэса на слэн. Азарычы Пін. СЛОН м. Сланечнік. Пасеіў слону, вырас, галоўкі бальшыя. Якубова Рас. СЛОНЧЫК м. Услончык. Вазьмі слончык і сідай кыля печы. Якубова Рас. СЛУПЕЦ м. Папярочная планка у граблях, у якую набіваюць зубы. Трэбо зрабіць слупец у граблі. Сімакава Кар. СЛЮГА ж. Папярочнае бервяно пад падлогай. Згніла ў мосьці слюга. Кладзём слюгі, а на слюгі кладзём мост. Воранава Рас. Нада палажыць слюгі, а тады мост масьціць. Адну слюгу ў масту нада замяніць. Сяляўшчына Рас. СЛЮЗ м. Слізь. Нада кішкі нажом чысьціць, а як многа слюза ў кішках. Сяляўшчына Рас.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁
◀ / 210 ▶