Старонка 161
◀ / 210 ▶
СІЛЕГА ж. Расшчэпленае хваёвае карэнне, з якога плятуць кашы. У кашы делають дужкі, потом уставляюцца вокна з дубцэв, устоновляюцца рэбра орэховые, а сілегою заплетають,— дай кэш. Бастынь Лун. СІСЛЯ ж. Абарваная нітка ў кудзелі. Гэта нітка, якая абарвалася і вісіць каля барады кудзелі, называецца сісьля, а начынаем прыпрадаць новую. Кавалі Свісл. СКАБЛІЦЬ незак. Абіраць (агародніну). Я буду скабліць бульбу, зварым на вячэру. Моханава В.-Дзв. СКАКУН м. Танцор. Скакун добрэ танцуіт. Горск Бяроз. СКАКУН м. Блыха. Скакун так быстра скокаіць, што няможна злавіць. Ністанішкі Смарг. СКАКУНКА ж. Танцорка. Скакун са скакункай скачут польку. Горск Бяроз. СКАЛКА ж. Крэмень для высякання агню. Нашоў скалку, буду высікаць агонь. Моханава В.-Дзв. СКАЛОЦІНЫ толькі мн. Маслёнка. Масла зьбіла, а скалоціны будзім есьці з бульбай. Моханава В.-Дзв. СКАПАЧ м. Крук для скідання гною з воза. Бяры с сабой скапач гной скапваць на полі. Ваўкавічы Тал. СКАПЕЦ (скопец) м. Капец, месца для захавання гародніны. У скопец богато насыпала картоплі. Надо саломою прысыпаць і землею, коб не замерзла картопля. Бобрыкі Петр. СКАРАВАДА ж. Скаварада. Дзе стаіць скаравада, што ее нема тут? Тульгавічы Хойн. СКАРАВОДКА ж. Тое, што і скаравада. Купіла скараводку новую. Тульгавічы Хойн. СКАРАДА (скорода, скырыда) ж. Рунь. Скырыда замерзла, можна гнаць кароў пасьвіць на скараду. Вот добра жыта пасеелі, красівая скырыда. Моханава В.-Дзв. От скорода хорошая, будзе хорошэе жыто. Бобрыкі Петр. СКАРАДЗІЦЦА незак. Налівацца. Жыто ўжэ краску ськідаг, будзе скарадзіцца. Бобрыкі Петр. СКАРАЛЮШЧА (скаралюшчо) н. Лупіна яйца. Яйцы пабіла, а скаралюшчо выкінула курам. Старае Сяло Зэльв. СКАРАЧ (скырач) м. Апуча, якой вымаюць гаршкі з печы. Вазьмі скырач і аццадзі бульбу. Моханава В.-Дзв. СКАРОМІНА (скороміна) ж. Скаромніна. Наварыла капусты, а скароміны маленькі кусочак укінула, сьвінячэго м'яса. Бастынь Лун. СКАЎРОНАК м. Жаваранак. Ужо скаўронак сьпявая нат жытам. Паляцкішкі Вор. СКАЦЕРКА (скацірка) ж. Настольнік. Скацірку на стол пашыла з расшыўкай. Ваўкавічы Тал. СКАЦУК м. Блыха. Міратычы Кар. СКВАРОК м. Скварка. Вазьмі з'еш гэты скварок, чаго ён будзе ляжаць. Цэлую скараводку напякла скваркоў. Я люблю скваркі есьці. Тульгавічы Хойн. СКВАРЭЧНІЦА (скварэшніца) ж. Шпакоўня. Сквырцам зрабіў скварэшніцу. Якубова Рас. СКІБКА ж. Невялікі кусок (сала). Вона одрэзала скібку сала і дала мне. Бастынь Лун. СКІДЗІНЫ (скідіны) толькі мн. Амецце. Пудсевала рэшэтом ечмень і скідала скідіны. Азарычы Пін.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 210 ▶