Старонка 159
◀ / 210 ▶
СВЕСЬ (сьвесь) ж. Сястра жонкі. Жывём утрох: я, жонка і сьвесь. Жахавічы Маз. СВЕТАШ (сьветаш) м. Падстаўка для лучыны. Што ты запаліла лучынку і дзяржыш, уткні ў сьветаш, хай гарыць. Моханава В.-Дзв. СВЕЧКІ (сьвечкі) мн. Капелькі тлушчу на паверхні стравы. Жырная капуста, аш сьвечкі стыяць, плаваюць. Сяляўшчына Рас. СВІНАРКА (сьвінарка) ж. Сівец. Вырасла сьвінарка большая, але каса не бярэ касіць. Брусы Мядз. Каса не бярэць сьвінаркі, затупілася. Ністанішкі Смарг. СВІНАЧКА ж. Пастушка, якая пасе свінней. Свіначка жане свіней. Горск Бяроз. СВІНІНЕЦ (свінінэц) м. Свінух. Загані свінней у свінінэц. Азарычы Пін. СВІННУХА (сьвіннуха). ж. Тое, што і свінарка. Адна сівая сьвіннуха і тую кыса ня косіць. Вароніна Рас. У гырыватках адна сьвіннуха, німа чаго касіць. Моханава В.-Дзв. СВІНУХА (сьвінуха) ж. Тое, што і свінарка. Якая густая сьвінуха вырасла. Сьвінуху кыса не бярэць. Касталомава В.-Дзв. СВІСТУН (сьвістун) м. Пусты арэх. У гэтым годзі многа сьвістуноў, мыланка пупаліла. Плігаўкі В.-Дзв. СВІТНО н. Світка. Світно по пяты пошыла, а коротыш по колено. Бастынь Лун. СВЯЖАК (сьвіжак) м. Не апладнёнае яйцо, з якога не вышла кураня. Сьвіжак ляжыць пат курацай і ня порціцца, яго можна есьці. Вароніна Рас. СВЯЖУН (сьвяжун) м. Тое, што і свяжак. Сьвяжун — яйцо можна варыць, а баўтун не, бо ён гнілый. Якубова Рас. СВЯРБЯЧКА (сьвербячка) ж. Кароста. Ах, сьвербяць рукі, мусіць дзе-то сьвербячку пудхопіў. Бобрыкі Петр. СВЯРГУН (свэргун) м. Цвыркун. Свэргун за пэччу. Азарычы Пін. СВЯРГУНЧЫК (свэргунчык) м. Памянш. ад свяргун. Большэй — свэргун, а маленькі — свэргунчык. Азарычы Пін. СВЯРШЧОК (свэршчок) м. Тое, што і свяргун. На свэргун мы кажэмо і свэршчок, однэ тэ самэ. Азарычы Пін. Свяршчок сьпяваў ноччу за печчу. Старае Сяло Зэльв. Завёўся за печу сьвяршчок, усё стракоча. Паляцкішкі Вор. СВЯЦЕЦ (сьвяцец) м. Падстаўка для лучыны. У калодачку ўстаўлялі калочык, да калочка прыдзелавылі з бляшкі двайныя вілачкі, куды торкалі зыпаліную лучыну. Якубова Рас. Запалі лучынку і ўваткні ў сьвяцец. Вароніна Рас. Уторкні ў сьвяцец лучыніну. Сяляўшчына Рас. Раней у сьвяцец утыкалі лучыніну і палілі. Замошша Рас. СЕДЗЕЛА ж. Частка прасніцы, на якой сядзяць. Паламалася седзела ў прасьніцы. Заазер'е Віл. СЕДЗЕЛКА ж. Тое, што і седзела. Заазер'е Віл. СЕКАР м. Сякач (прылада для сячэння). Секар возьмі і посечы траву. Бастынь Лун. СЕЛЯДЗЁЎКА (селедёўка) ж. Бочка з-пад селядцоў. Селедёўку надо добрэ попарыть, бо ў ёй була селдь. Бастынь Лун. СЕЛЯЗЕНЬ м. Качар. Сягодня зарэзала сілізьня, дак вутачка кракаіць. Моханава В.-Дзв.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 210 ▶