Старонка 156
◀ / 210 ▶
РЫБАЧО'К м. Светлячок. Паглядзіцё, сколькі многа сьвецяць рыбачкоў на кургану. Паляцкішкі Вор. РЫЖЫШЧА (рыжышчо) н. Іржышча, астаткі сцяблоў. Жалі жыто і пакінулі дужо вялікаё рыжышчо. Міратычы Кар. РЫЛА н. Верхняя вузкая частка графіна, бутэлькі і да т. п. Можна ў цябе пазычыць рыла ат графіна, а то німа чым кылбасы робіць. Стайкі Барыс. РЫПАЦЬ незак. Падымацца ўверх і апускацца ўніз (пра ніты). Ніт не рыпае добрэ, трэбо его заменіць. Бобрыкі Петр. РЫСА ж. Паз. У кадушцы робяць рысы і ў рысу ўстаўляюць дно. Навасёлкі Свісл. РЫТАВІНА ж. Калдобіна. Тыкая дарога нягодная, адны рытавіны. А во якая глубокая рытавіна. Сяляўшчына Рас. РЫХЦІК прысл. Абсалютна аднолькавы, вельмі падобны на каго-небудзь. Трахім рыхцік бацька. Мыя Волька рыхцік, як твыя дычка. Моханава В.-Дзв. РЭДКІЯ толькі мн. Булён. Трэбо зварыць на вячэру рэткія. Навасёлкі Свісл. РЭДЧЫК (рэччык) м. Чапец (каля кішок). Адыдрала рэччык каля кішок і ператапіла на сала. Ваўкавічы Тал. РЭЗ м. Загон. Рэзы — цэлы кусок зямлі, рэзы оруть на загоны, адзін рэз — загон. Бастынь Лун. РЭЗАНІКІ мн. Разрэзаная папалам і звараная ў шалупінні бульба. Мама, навары рэзанікаў на вечэру. Жахавічы Маз. РЭЗАЦЬ незак. іран. Есці. Ему коб усе прысмакі, а ты рэж і несмачнае. Бобрыкі Петр. РЭЗКІ толькі мн. Рэзгіны. Возьмі рэзкі і прынэсы сено коневы. Горск Бяроз. РЭЗЧЫК (рэшчык) м. Разец. Рэшчыкам выразаюць с сярэдзіны лошкі. Навасёлкі Свісл. РЭЗЬ (рэсь) ж. Сечка. Рэсь рэзалі с саломы і дывалі каровам. Даўгабор'е Рас. РЭМЕНЬ м. Прывязка для прымацоўвання біча да цапільна. Выразаў рэмень, трэба бічоўку прывязаць да цапілна. Заазер'е Віл. РЭМІСЬ м. Чорны стрыж. Рэмісь — крупна, чорна пташка. Бастынь Лун. РЭПА ж. Пра парэпаныя ад гразі і сіверу ногі. Ох, брат, якая ў цябе рэпа на ныгах, не мыў, запусціў ногі. Цяпер мучайсі з рэпай. Моханава В.-Дзв. РЭПКА ж. 1. Драўлянае кальцо, якім замацоўваюць шпульку на рагатцы ў калаўроце. Прыкруціць нада рэпку ў вілках, кап ні звалілася шпуліна. Стайкі Барыс. 2. Кальцо, якім прымацоўваецца шыйка касы да касся. Узяў касільно, да касільна прылажыў касу, надзеў рэпку і клінком забіў. Дзюблеўшчына Маладз. РЭПКА. Хвасцец, макаўка (у каня). Оля, абрэзаў карнотка каню хваста, каля самай рэпкі. Навасёлкі Свісл. РЭХВА ж. 1. Тое, што і рэпка у 2-м знач. Купіў рэхву да касы, а цяпер трэба касу асадзіць. Альхоўка Навагр. 2. Невялікі жалезны абруч, які надзяецца на слуп і на вароты, каб іх зачыніць. Зачыні вароты рэхвай. Заазер'е Віл.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 210 ▶