ПУНІШЧА н. Месца, дзе стаяла пуня. Тут у нас раней стыяла пуня, а цяпер асталося толькі пунішча. Сяляўшчына Рас.
ПУНПАЧКІ мн. Адходы пры прадзенні кудзелі. Як многа пунпачак у кудзелі, дрэнна пычысала кудзелю. Сяляўшчына Рас.
ПУНПУЦІ мн. Тое, што і пунпачкі. Кудзеля дужа дрэнная, многа пунпуцёў, і прасьці дрэнна. Моханава В.-Дзв.
ПУНТЭЛІК м. Звязак счэсанага і сплеценага лёну. Начасала лёну і скруціла ў пунтэлік. Заазер'е Віл.
ПУНТЭЛЬ м. Тое, што і пунтэлік. Начасала льну і скруціла ў пунтэль, хай ляжыць. Заазер'е Віл.
ПУПЕХ (пупэх) м. Пупышка. Пупяхі на бярозі распускаюцца. Моханава В.-Дзв. Сасок. Азарычы Пін.
ПУПЕЦ (пупэц) м. Пупок. Пупэц есть у пэвнэвы і гусёвы у сэрэдынэ. Горск Бяроз.
ПУПЁЛ м. Патаўшчэнне ніткі ў тым месцы, дзе яна прыпрадзена. Прытык ссуніцца, і будзіць пупёл на ніццы. Паменшы дзелай прытыкаў, будзіць меншы пуплоў. Ваўкавічы Тал.
ПУПЛАВАТЫЙ (пуплыватый) прым. З пупламі (пра кудзелю). Кудзеля пуплаватая, адны пуплы. Ваўкавічы Тал.
ПУПЛЫ мн. Адходы пры прадзенні кудзелі. Вельмі кепская кудзеля, адны пуплы. Саламір'е Пол. Кудзеля ўся ў пуплах, толькі пуплы. Вадва В.-Дзв. Адходы пры прадзенні воўны. Як многа пуплоў у воўне, дрэнна прасьці і дрэнная нітка, няроўная. Ваўкавічы Тал.
ПУПОК м. Ручка на кассі. Нада зьдзелаць у касу пупок. Стайкі Барыс. Паламаўся пупок у касе. Каралёў Стан Мін. Пры дзелай пупок да касідла. Раўбічі Мін. Зрабіў яленцавы пупок да касы. Моханава В.-Дзв. Зрабіў бярозавы пупок да касы. Клінок Чэрв.
ПУПРЫЦА ж. Жалезная пласцінка ва ўпадзіне верхняга каменя жорнаў, якая надзяецца на шпянёк ніжняга каменя. На верацяно надзяваюць пупрыцу, на пупрыцу накладаюць верхні камянь. Навасёлкі Свісл.
ПУПУГАЯЛА ж. Пудзіла. Пасадзіла буракі і пыставіла пупугаялу. Якубова Рас.
ПУПЯНОК м. Сасок. Міратычы Кар., Азарычы Пін.
ПУПЯШОК м. Пупышка. Шчэ бяроза не перацвіла, пупяшкі е, а як перацьвіце, тады будуць таўкачыкі. Во які вялікі пупяшок на галінцы. Навасёлкі Свісл.
ПУРА н. Мера сыпкіх цел, роўная тром пудам. У пуры було роўна тры пуды. Пурам мерылі бульбу. Прыдаў тры пуры бульбы, гэта дзевяць пудоў. Моханава В.-Дзв.
ПУРХАЎКА ж. Порхаўка. Як маладая пурхаўка, дык яна белая, а як пастарэя, дык з яе сыпіцца карычневы пылок. Брусы Мядз.
ПУРЫНЫ мн. Чорныя парэчкі. Ідэтэ нарвэтэ пурын у школі, із цукрам вэльмі смачнэ. Азарычы Пін.
ПУСТАКІ (пустаке) мн. Пустая ў сярэдзіне цэгла. Робяць і казённое гумно с пустакоў. Пустаке ляжаць. Міратычы Кар.
ПУСТАСМЕХ м. Чалавек, які без прычыны смяецца. Во які пустасьмех, сьмяецца і сьмяецца; пакажы яму паляц, гэтаму пустасьмеху, хай пасьмяецца. Моханава В.-Дзв.
ПУСТОЛЬГА м. Свавольнае дзіця. Свовэльнік гэтый, вэн пустольга, вэн усе дурэе. Бастынь Лун.
79 👁