ПРЫКЛУННІК м. Тое, што і прыклунак. Прыклуннік і шэпка — однэ і тэ самэ. Вонэ прыбудаваны до клуні. Азарычы Пін.
ПРЫЛЕПКА ж. Нітка, якая парвалася пры прадзенні і якую прыпралі зноў. Калі мы прадзем і перарываецца нітка, то мы ее прыпрадаем, і гэта мы завём прылепка, а многа — прылепкі. Кавалі Свісл.
ПРЫМІЦА ж. Жэрдка для прыціскання саломы пры крыцці страхі. Салому прытіскаемо прыміцаю, а прыміцу прывязваем да латы. Бастынь Лун.
ПРЫМУРАК (прымурок) м. Прыпечак Постаў варэйкі на прымурок. Бобрыкі Петр.
ПРЫНАДЗІЦЬ зак. Прывабіць. Ён ее прынадзіў ік собе. Бобрыкі Петр.
ПРЫПРАДАК м. Нітка, якая парвалася пры прадзенні і якую прыпралі зноў. Нітка, якая парвецца і мы прыпрадаем, завем прыпрадак. Булыніна Рас.
ПРЫПУСКАЧ м. Кіёк, адзін канец якога ўсаджаны ў дзірку навоя і не дае навою круціцца. Заткні прыпускач у навой, кап ён ні круціўся. Моханава В.-Дзв.
ПРЫРАМКІ мн. Кавалак палатна, які падшываюць пад плечы ў сарочках. У вярху кашулі прышываюцца прырамкі, мацней носіцца с прырамкамі. Ністанішкі Смарг.
ПРЫРАНКІ мн. Тое, што і прырамкі. А ты прышыла ў бацькавай рубашкі прыранкі? Шкураты Браг.
ПРЫСМЫКАЧКА ж. Тое, што і прыпрадак. Нітка, якая парвецца, і мы яе прысмыкаім — завецца прысмыкачка. Жукі Кар.
ПРЫСМЫКНУЦЬ зак. Прыпрасці. Прала-прала, парвалася нітка, нада прысмыкачку прысмыкнуць. Жукі Кар.
ПРЫСМЫЧКА ж. Тое, што і прыпрадак. Дзе прысмычка прыпрадаецца, там нітка таўсцейшая. Жукі Кар.
ПРЫСТАРАНАК м. Прыстаронак, месца ў гумне паабапал току, дзе складваецца збожжа. Жыта слажылі ў прыстаранак. Моханава В.-Дзв.
ПРЫСТАРОНАК (прысторонок) м. Тое, што і прыстаранак. У клуні е прысторонок і тэк. У прысторонку кладэмо снопэ. Азарычы Пін.
ПРЫСТАЦЬ зак. Пайсці ў прымы. Сямён прыстаў да Волькі ў прымы. Моханава В.-Дзв.
ПРЫСТОЛЬНІК (прыстэльнік) м. Шуфляда ў стале. Клубок нітак ляжыць у прыстэльніку. Бастынь Лун.
ПРЫТАЛАВАТЫЙ (прытоловатый) прым. Пахілы (пра страху). Ты дужо ў хаті зробів прытоловату крышу. У его хаті крыша прытоловата. Бастынь Лун.
ПРЫТАРОМНЫЙ (прыторомный) прым. Стромкі, круты. О, акі бэрог прыторомный, щчо і спустіцца нельга. Бастынь Лун.
ПРЫТАРЧЫ (прыторчы) мн. Пер'е, якое адрастае пасля лінькі птушак. Куру не буду рэзаць, яна ліняе, і много прыторчав. Бастынь Лун.
ПРЫТАСНІК (прытасьнік) м. Драўляны або жалезны падцяжнік, які надзяецца на вось і за які прымацоўваецца атоса. Згубілася загвастка, і зваліўся прытасьнік з восі. Моханава В.-Дзв.
ПРЫТКНУЦЬ зак. Прыпрасці. Парвалася нітка, а я яе прыткнула, і нітка стала няроўная. Жукі Кар.
76 👁