ПРУГЛІЧКА ж. Драўляны падгалоўнік у ложку. Нада зрабіць пруглічку, кап вышэй було пат галаву, а то дрэнна спаць. Якубова Рас. ПРУДЗІЦЦА незак. Прасушвацца ў лазні ў духу (пра бялізну). Павесь там сарочку на шост, хай прудзіцца. Ваўкавічы Тал. Занясі ў лазню лайно і павесь на шасток, хай прудзіцца. Моханава В.-Дзв. ПРУТ м. Тупы край касы. Каса скасілася да самага прута. Вострава Маст. ПРУТОК м. Драўляны стрыжань, на які насаджваецца цэўка ў чаўнаку. Надзень цэўку на пруток і ўсадзі ў чаўнок. Моханава В-Дзв. ПРУТОЧАК (пруточэк) м. Тое, што і пруток. Насукала цэўку, надзела на пруточэк і усунала у човнік. Бастынь Лун. ПРЫАТОСНІК м. Жалезная пласцінка на аглоблі, на якую надзяюць атосы. Да аглоблі прыбіваюць прыатоснік з зубамі. Атосу надзяваюць на вось і на прыатоснік. Ністанішкі Смарг. ПРЫБОІНА ж. Папярочная жэрдка ў плоце. Укопаў у зямлю слупа і прыбіў прыбоіну, а да прыбоіны прыбіў частакол. Бобрыкі Петр. ПРЫВАРАК (прыварок) м. Варыва. Я прыварок наварыла: капусты, булён. Бобрыкі Петр. ПРЫВАРАТКА ж. Частка навітай на навой асновы, якая атпускаецца для ткання з задняга навоя за адзін раз. Як атпусьціш аснову з задняга навоя адзін рас, вот гэта і будзіць прываротка. Касталомава В.-Дзв. ПРЫВЯЗКА (прывяска) ж. Вузкая скураная палоска для прымацавання біча да цапільна. У цэпу ёсць цапілна, гужык і прывяска, якой прывязваюць біча да цапілна. Альхоўка Наваг. Вазьмі прывяску і прывяжы біч да цапаўя. Паўлавічы Клім. ПРЫВЯЗКА (прывіска) ж. Жэрдка для прыціскання саломы пры крыцці страхі. Калі крыім страху, то на салому кладзём прывіску і прывіску прывязваім вяроўкай да латы. Сальнікі Арш. ПРЫГАНЯТЫЯ (прыгынятыя) мн. Нязжатыя сцяблы збожжа. Жнеш, а прыгынятыя стыяць ззаду цябе. Сяляўшчына Рас. ПРЫГАРКІ мн. Бульба з прыгаркамі. Маму, зьнімі прыгаркі з булбы і дай мне. Бастынь Лун. ПРЫДАНКІ мн. Госці ад маладой, якія вязуць прыданае маладой да маладога. Многа паехала прыданак ат маладой, павязьлі прыданае. Касталомава В.-Дзв. ПРЫДАНЫЯ мн. Удзельнікі вяселля, якія едуць разам з маладой да маладога. Ат маладой паехала многа прыданых, чалавек шаснаццаць. Моханава В.-Дзв. ПРЫДАРОЖНІК (прыдорожнік) м. Трыпутнік. Прыдорожнік росте коло дорог і по дорогэх. Бастынь Лун. ПРЫДАШАК м. Частка крышы, якая выступае над сцяной. Мы ат дажджа спраталіся пат прыдашкам. Міратычы Кар. ПРЫЗВА ж. Прызба. Трэбо колі хаты обсыпаті прызву. Бастынь Лун. ПРЫКЛЕТНІК м. Павець перад уваходам у клець. Побудовав клець і прыстроів прыклетнік. Бастынь Лун. У нас ёсць перад клеццю прыклетнік. Вадва В.-Дзв. Пастаў мяшкі ў прыклетнік. Брусы Мядз. ПРЫКЛУНАК м. Павець (для дроў). Прыклунак прыбудованы до клуні. Шэпка і прыклунак — однэ самэ, гэ! Азарычы Пін.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
94 👁