Старонка 141
◀ / 210 ▶
ПРАСМЫКАЦЬ (просмыкаті) незак. Працягваць, прасоўваць. Пасак прывязвают до оглоблі і просмыкают праз бабкі і прывязвают до другэй оглоблі. Азарычы Пін. ПРАСТАВАЦЬ (простуваті) незак. Ісці напрасткі. Хто простуе, тэй дома не ночуе. Бастынь Лун. ПРАСТАКАВАЦЬ незак. Тое, што і праставаць. Як пойдзя прастакаваць, то ні будзя ў дома ночы начаваць. Навасёлкі Свісл. ПРАСЦЁЛ (просцёл) м. Выжатае месца (гароху і да т. п.) Горох жнуць і на прасцёл кладуць жменькі радком, коб ён сох на просцёлі. Бобрыкі Петр. ПРАТАЦЬ незак. Прыбіраць. Уставай, уставай, Янка, Стасё хай прача пасьцелі ды на болото трэбо іці. Навасёлкі Свісл. ПРАТОР (протор) м. Іголка без вушка. Поломаласа голка, остався одін протор. Бастынь Лун. ПРАХОДКА ж. Прагулка. Му пашлі на праходку ў лес. Шкураты Браг. ПРАЧ м. Пранік. Плэтню намочыла, попрала прачэм, поторгала і повэсыла плэтню сушыты. Горск Бяроз. ПРАЧЫК (прачэк) м. Апалонік. От качкы наелыс прачыков, ледь волокоцца з рэчкы. Горск Бяроз. У водэ мнэго прачыкэв. А ак одэн — тоды прачэк. Азарычы Пін. ПРАШКВАПІЦЦА зак. Праштрафіцца. Шкураты Браг. ПРАШЧЭЙ (прошчэй) прысл. Прасцей. Тут можно прайсьці прошчэй. Жахавічы Маз. ПРОЛАБКА (пролапка) ж. Проламка. Прасячы пролапку на сажалцы і ідзі пылыскаць плацця. Моханава В.-Дзв. ПРОПАСЦЬ (пропасть) ж. Балота; непраходныя зараснікі. О. тут такая пропасць, што не влесті. Бастынь Лун. ПРОРАЗКА ж. Пятля для гузіка. Трэбо проразкі папкідаць у сарочцы. Жахавічы Маз. Малая проразка — не лезе гузік. Шкураты Браг. 2. Прарэх. Застегні прорэзку ў наговіцах. Бастынь Лун. ПРОРАНКА ж. Тое, што і проразка. Надо ў пазусі прорэзаті проранку. Проранка малая — не лезе гузік. Азарычы Пін. ПРОСЕНІЦА ж. Пладаносная частка проса. Просеніца пушыстая і ветвістая. Бастынь Лун. ПРОСЕСЦЬ (просесть) ж. Прамежак паміж ніжнімі і верхнімі ніткамі асновы, праз які праходзіць чаўнок. У човнік укладаецца цэвка, і човнікэм нітку просмыкаемо у просесть. Малая просесть, што човнік нэ лезе. Азарычы Пін. ПРОСЕЦЬ ж. Тое, што і просесць. У кроснах е просець, куды просмыкаем чоўнік з утокам. Бобрыкі Петр. ПРОСТЫ прым. Некруты (пра пражу). От у ее пража крутая, а ў мене проста пража. Бобрыкі Петр. ПРОСТЫ прым. Кулявы (пра салому). С паццэпка выбраў простай саломы на кулі. Навасёлкі Свісл. ПРОСЦІЛКА (просьцілка) ж. Прасціна. Просьцілка шыецца із трох полак. Бобрыкі Петр. Абдзіркі спраду і вытку просьцілку. Жахавічы Маз. ПРОЦЕРАБ (протэрэб) м. Прарэджванне густога лесу. Нельга ў хвэйнік зайті, трэбо зробіті протэрэб. Бастынь Лун. ПРОШКА-РАБОШКА ж. Божая кароўка. Курына Віц. ПРОШЧЫНЯ ж. Палатно, якое выткана ў два панажы. Колы мы ччэмо у прошчыню, то цапляем два поножэ. Азарычы Пін.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 210 ▶