ПРАЖОНКА ж. Мачанка, кусочак сала, мяса, рабрынкі, прыгатаваныя на вадзё. Палажыла ў саганок робрачкі, кусок галавізны, два кальцы кілбас, кусок сала і зрабіла пражонку, будзім мычаць блінамі. Моханава В.-Дзв.
ПРАЖЫРНЫЙ прым. абразл. Ненаедны. Які ён пражырный, сколькі ні дай, усё з'есць і мала, давай яшчэ. Шкураты Браг.
ПРАЖЭННІНА ж. Тое, што і пражонка. У чугунок наліць вады, палажыць некалькі рабрынак, кілбасы, пару яец, мылыка і мукі, калатоўкай паткалоцюць, вот вам і пражэнніна. Ваўкавічы Тал.
ПРАЗЕБРЫЦЬ (прозебрыць) зак. іран. Прадраць (вочы). Ог хоць і не рада, а празебрыла вочы. Бобрыкі Петр.
ПРАКЛУБАВАЦЦА зак. Праваждацца. Цэлы дзянёчак я з ім праклубаваласа. Навасёлкі Свісл.
ПРАЛІЦА ж. Прасніца. Нада ўвізаць кудзелінку ў праліцу. Якубова Рас. Прынясі праліцу і ўвяжы кужаль. Сяляўшчына Рас. Увізала кудзелю ў праліцу, буду садзіцца прасці. Вароніна Рас.
ПРАЛКА ж. Калаўрот. Купіла пралку, буду прасьці воўну. Ваўкавічы Тал.
ПРАЛЛЯ ж. Папрадуха. Пралля наша добрая, яна тонка прадзе і скора. Стайкі Барыс.
ПРАЛЫГАЦЬ зак. Праглынуць. Во напіхаў у рот картофлі, што пралыгаць трудно. Навасёлкі Свісл.
ПРАЛЬНІК м. Пранік. Возьмі пральнік і пополакай короны на рэчцы. Бастынь Лун.
ПРАМАВАЦЬ (прамоваты) незак. Лаяць. Я на ее прамую за ето, што вона нэ убрала ў хаты. Я болі нэ буду прамоваты ее, послухаю вас. Горск Бяроз.
ПРАНІК м. Апалонік (паўзуны). Пранік развіваецца з ікры жабы. С пранікаў вырастаюць маленькія жапкі. Навасёлкі Свісл. Як многа пранікаў плаваіць у сажалцы. Моханава В.-Дзв.
ПРАНІК м. Брус у калёсах, які служыць асновай для драбін і ляжыць на восі. На вось накладаецца дзеравяны пранік. Пранік і вось скрапляюцца шворанам. Ністанішкі Смарг.
ПРАННІК м. Пранік. Вазьмі праннік і ідзі на рэчку папалашчы бяллё. Стайкі Барыс. Прала праннікам плаццяна проламкі. Ваўкавічы Тал.
ПРАРОЙ (пророй) м. Праліўны дождж. От дожак пророй, аж птушкі потопяцца і плывают по водэ. Горск Бяроз.
ПРАРЭЗКА (прорэзка, прарэска) ж. 1. Падоўжны разрэз у сарочцы. Зробіла малую прорэзку ў сарочцы. Бастынь Лун. 2. Пятля (у адзенні). Прарэзала прарэзку, што і гузік ня лезіць. Ваўкавічы Тал.
ПРАСЕСТ м. Адлегласць у кроснах ад бёрда да вытканага палатна. Адкруціла задні навой, выткала адзін прасест, а цяпер адкручу і буду ткаць другі прасест. Моханава В.-Дзв. Атпусьці прасест, бо малыя зявв. Міратычы Кар.
ПРАСЕСЦЬ (прасесь) ж. Адлегласць у кроснах ад пярэдняга навоя да бёрда і кавалак палатна, які тчэцца на гэтым участку асновы. Увесь праміжутак ад бёрда да пярэдніга навоя мы завём прасесь. Ваўкавічы Тал.
ПРАСКОК м. Кадык. От у яго бальшый праскок. Якубова Рас. У яго бальшы праскок, і каўнер засцягнуць няможна. Даўгабор'е Рас.
82 👁